![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/57/Irp1686.png/640px-Irp1686.png&w=640&q=50)
Вечны мір (1686)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ве́чны мі́р (у польскай гістарыяграфіі вядомы як Мі́р Гжымулто́ўскага (па-польску: pokój Grzymułtowskiego)) — дамова аб разьдзеле Гетманшчыны, заключаная Рэччу Паспалітай і Рускай дзяржавай у Маскве 6 траўня 1686 году. Тэкст дамовы складаўся з прэамбулы й 33 артыкулаў.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Вечны мір.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/57/Irp1686.png/640px-Irp1686.png)
Перамір’е скончыла вайну Расеі з Рэччу Паспалітай, якая працягвалася з 1654 году на тэрыторыі сучасных Беларусі й Украіны і часткова была выкліканая ў тым ліку падзеямі ва Ўкраіне.
Дамова пацьвярджала пастановы Андрусаўскага замірэньня 1667 году, акрамя наступнага: Кіеў ужо назаўжды прызнаваўся прыналежным да Рускай дзяржавы (у адрозьненьне ад часовага характару папярэдняе дамовы) з выплатай 146 тысячаў рублёў кампэнсацыі Рэчы Паспалітай, якая таксама адмаўлялася ад сумеснага пратэктарату над Запароскай Сеччу.
З боку Рэчы Паспалітай дамова падпісаная ваяводам Познанскім, дыпляматам Кшыштафам Гжымултоўскім, з рускага — канцлерам і начальнік Пасольскага прыказу князем Васілём Галіцыным.