Ваяводы амсьціслаўскія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ваяво́да амсьцісла́ўскі — мясцовы ўраднік у Амсьціслаўскім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага, намесьнік караля і вялікага князя.
Па Люблінскай уніі (1569) засядаў у Сэнаце Рэчы Паспалітай, дзе паводле значнасьці займаў месца пасьля холмскага і перад мальбарскім ваяводамі. Ваяводзкі мундзір складаўся зь цёмна-сіняга («гранатовага») кунтуша са срэбнымі адваротамі і жоўтага («саламянага») жупана.
За ўвесь час свайго існаваньня Амсьціслаўскае ваяводзтва мела 34 (раней лічылася — 33[1]):
- Юры Осьцік (1566—1578)
- Павал Пац (1578—1593)
- Геранім Хадкевіч (1593—1595)
- Станіслаў Нарбут (1595—1596)
- Ян Завіша (1596—1599)
- Пётар Дарагастайскі (1600—1605)
- Андрэй Сапега (1605—1611)
- Яўстах Ян Тышкевіч (1611—1614)
- князь Аляксандар Галоўчынскі (1614—1617)
- князь Марцін Гедройц (1617—1621)
- Ян Скумін Тышкевіч (1621—1626)
- Мікалай Кішка (1627—1636)
- Крыштап Кішка (1636—1639)
- Язэп Корсак (1639—1643)
- Мікалай Абрамовіч (1643—1647)
- Фрыдэрык Сапега (1647—1650)
- князь Рыгор Юры Друцкі-Горскі (1650—1659)
- Мікалай Цеханавецкі (1659—1672)
- князь Ян Агінскі (1672—1681)
- князь Сымон Караль Агінскі (1681—1685)
- Аляксандар Ян Масевіч (1685—1698)
- Міхал Даўмонт Сясіцкі (1698—1713)
- Ян Тызэнгаўз (1714—1730)
- князь Крыштап Дамінік Пузына (1730—1731)
- Юры Станіслаў Сапега (1732)
- Казімер Несялоўскі (1735)
- Казімер Хлусевіч (1735—1737)
- князь Міхал Юзэф Масальскі (1737—1742)
- Юры Фэліцыян Сапега (1742—1750)
- Ігнаці Сапега (1750—1758)
- Канстантын Людвік Плятэр (1758—1770)
- Юзэф Юры Гільзэн (1770—1786)
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) тэрыторыя ваяводзтва адыйшла да Расейскай імпэрыі, аднак урад ваяводы амсьціслаўскага захоўваўся ў Вялікім Княстве Літоўскім да 1795 (з 1793 быў ужо не сэнатарскім, а толькі ганаровым).
- Тадэвуш Білевіч (1786—1788)
- Францішак Ксавэры Хамінскі (1788—1793)