беларускі гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia
Васі́ль Іва́навіч Мяле́шка (15 сакавіка 1921, Томск — 5 верасьня 2004, Менск) — беларускі савецкі гісторык. Доктар гістарычных навук (1972), прафэсар (1990).
Васіль Мялешка | |
Дата нараджэньня | 15 сакавіка 1921 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 5 верасьня 2004 (83 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | навуковец |
Навуковая сфэра | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук[d] |
Вучні | Павал Лойка |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў сям’і беларускіх сялянаў, эвакуяваных у часе Першай сусьветнай вайны у Сыбір зь вёскі Мяльканавічы Гарадзенскай губэрні. Увесну 1921 року сям’я вярнулася на радзіму.
У 1940—1941 роках працаваў настаўнікам, пасьля ўдзельнічаў у нямецка-савецкай вайне. У 1952 року скончыў гістарычны факультэт БДУ. У 1946—1956 роках працаваў настаўнікам і дырэктарам у сярэдніх школах.
У 1956—1991 працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР, у 1980—1991 — загадчык аддзелу гісторыі Беларусі эпохі фэадалізму. У 1960 абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Сацыяльна-эканамічнае разьвіцьцё і палітычнае жыцьцё Магілёву ў другой палове XVI — першай палове XVII стст.». У 1972 абараніў доктарскую дысэртацыю «Гаспадарка буйных фэўдалаў Усходняй Беларусі ў другой палове XVII і ў XVIII ст. (да ўзьяднаньня з Расеяй)». У 1987 — старшыня камісіі Акадэміі навук па гісторыі сельскай гаспадаркі і сялянства Беларусі.
Вядомы як закладальнік беларускай школы гісторыі фэўдалізму. Дасьледаваў сацыяльна-эканамічныя праблемы беларускага фэўдальнага места, пытаньні аграрных дачыненьняў і сацыяльнай барацьбы ў Беларусі XVI—XVIII стагодзьдзяў, вайну з Расеяй 1654—1667 рокаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.