From Wikipedia, the free encyclopedia
Васіле́віцкі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беларускай ССР, якая існавала ў 1926—1927 і 1938—1959 гадах. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка (з 29 красавіка 1950 году — гарадзкі пасёлак) Васілевічы.
Васілевіцкі раён быў утвораны ў 1926 годзе ў складзе Рэчыцкай акругі. Плошча раёна складала 980 км2, 23 населеных пункты, насельніцтва 16 993 чалавек (на 1925 год). Падзяляўся на 15 сельсаветаў. 3 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Гомельскай акругі. У жніўні 1927 году раён быў скасаваны, а яго тэрыторыя падзелена паміж Рэчыцкім і Хвойніцкім раёнамі.
У лютым 1938 году раён быў адноўлены ў Палескай вобласьці, уключаў 15 сельсаветаў. 3 8 студзеня 1954 году ў складзе Гомельскай вобласьці.
Скасаваны ў верасьні 1959 году, тэрыторыя раёну перададзеная ў Каленкавіцкі і Рэчыцкі раёны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.