Ванкувэр Кэнакс
канадзкі хакейны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ванкувэр Кэнакс (па-ангельску: Vancouver Canucks) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Ванкувэр, правінцыя Брытанская Калумбія, Канада. «Кэнакс» далучыўся да НХЛ у 1970 годзе пры пашырэньні лігі поруч з «Бафала Сэйбрз». У сваёй гісторыі клюб тройчы дасягаў фіналу Кубка Стэнлі, кожны раз зьведаючы паразы ад «Нью-Ёрк Айлэндэрз» у 1982 годзе, «Нью-Ёрк Рэйнджарз» у 1994 годзе і «Бостан Бруінз» у 2011 годзе. Клюб выцягнуў з абарачэньня шэсьць нумароў у пашану да сваіх зорных гульцоў: Павал Бурэ (10), Стэн Сьміл (12), Трэвар Ліндэн (16), Маркус Нэсьлюнд (19), Даніель Сэдын (22) і Гэнрык Сэдын (33). Усе з памянёных хакеістаў, акрамя Бурэ і Даніеля Сэдына, выконвалі абавязкі капітана каманды. Усе, акрамя Нэсьлюнда, былі ўдзельнікамі фіналу Кубка Стэнлі, абараняючы колеры Ванкувэра.
Ванкувэр Кэнакс | |
Дывізіён | Ціхаакіянскі |
---|---|
Канфэрэнцыя | Заходняя |
Краіна | Канада |
Горад | Ванкувэр, Брытанская Калумбія |
Заснаваны | 1970 |
Стадыён | Rogers Arena |
Колеры |
Сіні, зялёны, срэбны і белы |
Гісторыя |
Ванкувэр Кэнакс 1970 — цяпер |
Афіцыйны сайт | nhl.com/canucks/ (анг.) |