Ванкувэрскі мэтрапалітэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ванкувэрскі мэтрапалітэн або СкайТрэйн (па-ангельску: SkyTrain) — сыстэма гарадзкога транспарту ў Ванкувэры (правінцыя Брытанская Калумбія, Канада). Ванкувэрскі мэтрапалітэн зьяўляецца найбуйнейшым мэтрапалітэнам у сьвеце, дзе цягнікі мэтро кіруюцца ў аўтаматычным рэжыме (без машыністаў). Мэтрапалітэн быў адкрыты напрыканцы 1985 году, прымеркаваны да міжнароднай выставы Экспа86. Першапачаткова ўсе станцыі мэтро знаходзіліся на эстакадах (адсюль і назва — SkyTrain («нябесны цягнік»), аднак цяпер станцыі разьмяшчаюцца ў тым ліку пад зямлёй. У Ванкувэры знаходзіцца найбуйнейшы вантавы мост, які выкарыстоўваецца толькі мэтро (мост SkyBridge праз раку Фрэйзэр).