Валеры Садоха
From Wikipedia, the free encyclopedia
Валеры Яўгеньевіч Садоха (нар. 16 жніўня 1950 году ў Віцебскай вобласьці) — беларускі палітык і дыплямат.
Валеры Садоха | |
Намесьнік міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
3 лютага 1999 — 14 ліпеня 2000 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Лінг, Уладзімер Ярмошын |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Аб'яднаным Каралеўстве Вялікае Брытаніі ды Паўночнае Ірляндыі | |
14 ліпеня 2000 — 31 ліпеня 2002 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік: | Уладзімер Шчасны |
Наступнік: | Аляксей Мажухоў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
16 жніўня 1950 Віцебская вобласьць |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
З 16 красавіка 1997 году да 9 лютага 1999 году быў намесьнікам міністра зьнешніх эканамічных сувязяў [1][2].
3 лютага 1999 году прызначаны намесьнікам міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь [3]. 14 ліпеня 2000 году быў адстаўлены з гэтай пасады й прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Аб'яднаным Каралеўстве Вялікае Брытаніі ды Паўночнае Ірляндыі [4]. 31 ліпеня 2002 году быў адстаўлены з пасады амбасадара [5].
З 6 траўня 2004 году да 2 ліпеня 2009 году дарадца-пасланец Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расейскай Фэдэрацыі [6][7].
Быў дырэктарам дэпартамэнту ў МЗС. 4 лютага 2011 году году быў адстаўлены з гэтай пасады[8] й прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы Віетнам[9]. 15 красавіка 2011 году стаў дадаткова амбасадарам у Каралеўстве Камбоджа, Лаоскай народна-дэмакратычнай рэспубліцы, Зьвязе М’янма й Каралеўстве Тайлянд па сумяшчальніцтве [10].