Валенсія (футбольны клюб)
гішпанскі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Вале́нсія» (па-гішпанску: Valencia) — гішпанскі футбольны клюб, які выступае ў Ля Лізе. Заснаваны ў 1919 годзе, базуецца ў аднайменным горадзе Валенсіі. У цяперашні час хатняй арэнай зьяўляецца стадыён «Мэстальля», што быў пабудаваны ў 1923 годзе й умяшчае 55 000 гледачоў. У 2013 годзе каманда плянавала перабрацца на новы стадыён на паўночна-заходзе гораду «Новая Мэстальля» (кат. Nou Mestalla), але ён усё яшчэ будуецца. «Валенсія» шэсьць разоў станавілася чэмпіёнам краіны, а апошнім разам гэта адбылося ў 2004 годзе. У гістарычнай клясыфікацыі Ля Лігі клюб займае трэцяе месца, адразу пасьля мадрыдзкага «Рэалу» й «Барсэлёны». На пачатку сэзону 2006—2007 гадоў «Валенсія» ў сьпісе самых заможных клюбаў сьвету займала 17-ы радок. З 2002 па 2008 гады клюб зьяўляўся чальцом арганізацыі эўрапейскіх футбольных клюбаў G-14. «Валенсія» займае трэці радок у сьпісе самых падтрымліваемых футбольных клюбаў Гішпаніі, пасьля «Рэалу» й «Барсэлёны»[1]. Да таго ж, клюб належыць да групы камандаў з самай вялікай колькасьцю асацыяваных прыхільнікаў.
Валенсія | ||||||
Поўная назва | Valencia Club de Fútbol | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 18 сакавіка 1919 | |||||
Горад | Валенсія, Гішпанія | |||||
Стадыён |
Мэстальля Умяшчальнасьць: 55 000 | |||||
Прэзыдэнт | Лайхун Чан[d] | |||||
Кіраўнік | Пітэр Лім[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Ля Ліга | |||||
· 2023—2024 | 9 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы valenciacf.com (гішп.) (анг.) (кат.) |
«Валенсія» мае саперніцтва з клюбам «Вільярэал», які месьціцца ў 60 км на поўнач ад Валенсіі[2]. Суперніцтва дадаткова прыцягвае ўвагу тым, што гэтыя клюбы зьяўляюцца двума самымі пасьпяховымі ў рэгіёне. «Валенсія» таксама мае даўняе суперніцтва зь «Левантэ», які таксама базуецца ў Валенсіі, а таксама з двума іншымі клюбамі Валенсійскае аўтаноміі — «Эркулес» і «Кастэльён».
На працягу многіх гадоў, клюб дасягнуў сусьветнай рэпутацыі сваёй моладзевай акадэміі. Сярод выбітных выхаванцаў «Валенсіі» вылучаюцца такія таленты, як то Рауль Альбіёль, Андрэс Палёп, Мігель Анхэль Ангулё, Давід Альбэльда, Гаіска Мэнд’ета й Давід Сыльва. Сярод сучасных зорак, што прайшлі праз акадэмію «Валенсію», варта адзначыць такіх гульцоў, як то Іска, Жордзі Альба, Хуан Бэрнат, Хасэ Гая й Пака Алькасэр.