From Wikipedia, the free encyclopedia
Гішпанска-француская вайна (вайна на Пірэнэйскім паўвостраве) — галоўны канфлікт на тэрыторыі Ібэрыйскага паўвострава падчас напалеонаўскіх войнаў. Саюз Гішпаніі, Партугаліі й Вялікабрытаніі ваяваў супраць Напалеонаўскай Францускай імпэрыі.
Гішпана-француская вайна | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Гішпанія Партугалія Вялікабрытанія | Францыя Польскія легіёны | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Францыска Хавіер Кастаньнёс Хосэ дэ Палафокс і Мэлсі Грэгорьё Гарсія дэ ла Куэста Хоакуін Блэйк Мігэль Рікардо дэ Алява Артур Ўэслі Вэлінгтан Джон Мор † Ўільлям Бэрэсфорд Бэрнардыно Фрэйр † | Жазэ I Банапарт Напалеон I Банапарт Нікаля Жан дэ Д’ё Сульт Андрэ Масэна Люі Габрыель Сюшэ Адольф Эдуард Казімер Жазэф Март’е Мішэль Нэй | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
383 819 | 391 100 | ||||||||
Агульныя страты | |||||||||
774 839 | |||||||||
Вядома й іншая назва гэтае вайны — вайна за незалежнасьць Гішпаніі (па-гішпанску: Guerra de la Independencia Espanola). У расейскай і савецкай гістарыяґрафіі вайну часам завуць Гішпанскай рэвалюцыяй 1808—1814 гадоў.
Вайна доўжылася з 1808 году, гэта значыць з захопам французамі Гішпаніі й да 1814 году — году паразы Францыі.
Краіны | Насельніцтва 1808 г. | Войскаў | Жаўнеры забітыя, якія памерлі ад ранаў, што згінулі бяз весткаў | Жаўнеры памерлыя ад хваробаў | Параненыя |
---|---|---|---|---|---|
Вялікабрытанія | 11 600 000 | 61 511 | 8 889 | 24 930 | 19 300 |
Гішпанія | 11 800 000 | 192 000[1] | 62 000 | 238 000 | |
Партугалія | 2 960 000 | 200 000 | 10 000 | 40 000 | |
Усяго | 26 360 000 | 453 511 | 80 889 | 302 930 | |
Францыя | 29 150 000 | 162 200[2] | 76 800 | 250 000 | 195 700 |
Саюзьнікі Францыі (галоўным чынам палякі) | 14 300 | 50 000 | 41 500 | ||
Усяго | 29 150 000 | 162 200 | 91 100 | 300 000 | 237 200 |
Усяго | 55 510 000 | 615 711 | 171 989 | 602 930 |
Вызваленчая барацьба ў Гішпаніі стала аднае з першых нацыянальных войнаў і адным з першых зьяўленьняў вялікіх партызанскіх рухаў. Хоць падчас францускае акупацыі французы зьнішчылі гішпанскую адміністрацыю, якая раскалолася на правінцыйныя хунты (у 1810 годзе ў адроджаны нацыянальны ўрад умацаваўся ў Кадысе) і апынулася не ў стане набіраць, навучаць, ці абсталёўваць эфэктыўнае войска, аднак няздольнасьць Напалеона супакоіць народ Гішпаніі дазволіла гішпанскім, брытанскім і партугальскім сілам заставацца ў Партугаліі й даймаць францускія сілы на межах, а гішпанскім партызанам зьнішчаць акупантаў у самай Гішпаніі. Дзейнічаючы ўзгоднена, рэгулярныя й нерэгулярныя сілы саюзьнікаў прадухілілі падначаленьне мяцежных гішпанскіх правінцыяў. Гады баёў у Гішпаніі паступова выматалі Напалеона й ягонае Вялікае Войска. Хоць францускія войскі нярэдка перамагалі ў бою, іх лініі паведамленьня былі часьцяком перарэзаны партызанскімі атрадамі, што абцяжарвала баявыя дзеяньні. Хоць французы разбілі гішпанскае войска й адсунулі яе да меж, яна не была зьнішчана й працягвала ваяваць. У 1812 годзе, калі Францыя сур’ёзна саслабла падчас уварваньня ў Расею, злучаныя саюзныя войскі пад камандаваньнем Вэлінґтана пачалі прасоўвацца ўглыб Гішпаніі. Вызваліўшы Мадрыд, яны перасьледвалі маршала Сульта з яго войскам падчас адыходу яго праз Пірэнэі ў Францыю на працягу зімы 1813 году.
Вайна й рэвалюцыя супраць акупантаў прывяла да прыняцьця Канстытуцыі Гішпаніі 1812 году, пасьля сталае краевугольным каменем эўрапейскага лібэралізму. Цяжар вайны зьнішчыў сацыяльную й эканамічную базу Гішпаніі ды Партугаліі, адкрыўшы шлях у эпоху сацыяльных беспарадкаў, палітычнае нестабільнасьці й эканамічнага застою. Спусташальныя грамадзянскія войны паміж лібэральнымі й абсалютыскімі фракцыямі, пачатак якім паклалі атрады, якія прайшлі падрыхтоўку на гэтай вайне, працягваліся ў Ібэрыі да 1850-х гадоў. Крызіс, выкліканы ўзрушэньнямі ад уварваньня й рэвалюцыі, садзейнічаў здабыцьцю незалежнасьці большасьці калёніяў Гішпаніі ў Амэрыцы й аддзяленьню Бразыліі ад Партугаліі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.