![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ac/Platov3.jpg/640px-Platov3.jpg&w=640&q=50)
Бітва пад Мірам (1812)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бітва пад Мірам адбылася 10 ліпеня 1812 року падчас напалеонаўскіх войнаў.
Хуткія факты Бітва пад Мірам, Дата: ...
Бітва пад Мірам | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
![]() | ![]() | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Аляксандар Ражнецкі | Мацьвей Платаў | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
3000 жаўнераў | 9000 жаўнераў і 12 гарматаў | ||||||||
Страты | |||||||||
каля 1000 чалавек | ? | ||||||||
Закрыць
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Бітва пад Мірам.
Дывізія польскай кавалерыі генэрала Аляксандра Ражнецкага лікам 3000 жаўнераў маршыравала ў авангардзе францускага корпусу Лятур-Мабура (IV рэзэрвовы корпус кавалерыі). Калі Ражнецкі заўважыў набліжаючыхся расейцаў, няслушна ацаніў іхнія сілы і вырашыў атакаваць. Аказалася, што расейскі корпус генэрала Мацьвея Платава налічваў 9000 жаўнераў і 12 гарматаў. Атака на праціўніка, які меў колькасную перавагу, прынесла паразу польскай дывізіі, страты якой склалі каля траціны асабовага складу. Перамога, атрыманая корпусам Платава, стрымала на пэўны час наступ францускага войска і дала расейцам час на высоўваньне сваіх войскаў да Бабруйску.