Білі Айліш
амэрыканская сьпявачка і аўтар песень (2001–) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Білі Айліш Пайрат Бэрд О’Конэл (па-ангельску: Billie Eilish Pirate Baird O'Connell; нар. 18 сьнежня 2001) — амэрыканская сьпявачка і аўтар песень. Набыла вядомасьць ў 2016 годзе дзякуючы публікацыі дэбютнага сынглу «Ocean Eyes» на SoundCloud. У 2019 годзе яе дэбютны альбом When We All Fall Asleep, Where Do We Go? узначаліў амэрыканскі (Billboard 200) і брытанскі (UK Albums Chart) гіт-парады, а сынгл «Bad Guy» выйшаў на першае месца ў Billboard Hot 100 (ЗША). Ён стаў першым чарт-топэрам сьпявачкі, а сама Айліш, дзякуючы гэтаму дасягненьню, стала першым чалавекам народжаным у XXI стагодзьдзі, якому ўдалося ўзначаліць Hot 100.
27 студзеня 2020 году на 62-я цырымонія ўручэньня музычнай прэміі Grammy Білі заваявала ўзнагароды ў пяці намінацыях: «Запіс году», «Песьня году» (Bad Guy), «Альбом году» (When We All Fall Asleep, Where Do We Go?), «Найлепшы новы артыст», а таксама «Найлепшы вакальны поп-альбом» (When We All Fall Asleep, Where Do We Go?).[9]