Бялград
сталіца Сэрбіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бялгра́д (па-сэрбску: Београд/Beograd) — сталіца і найбуйнейшы горад Сэрбіі. З 1918 да 1992 году быў сталіцай Югаславіі. Насельніцтва — каля 1,7 млн чалавек. Горад стаіць на сутоках рэк Савы і Дунаю. Бялград зьяўляецца адным з найстарэйшых гарадоў у Эўропе, упершыню стаў сталіцай сэрбскага каралеўства за часам Стэфана Драгуціна, пасьля знаходзіўся пад уладай Асманскай імпэрыі і Габсбургаў. У 1841 годзе места зноўку сталася сталіцай, на гэты раз незалежнай Сэрбіі. Пасьля стварэньня Югаславіі ў 1918 годзе горад стаў сталіцай утворанай дзяржавы. Бялград мае асаблівы адміністрацыйны статус у складзе Сэрбіі[2] і зьяўляецца адным зь пяці статыстычных рэгіёнаў Сэрбіі. Ягоная сталічная тэрыторыя падзеленая на 17 муніцыпалітэтаў, кожны са сваім уласным мясцовым саветам[3]. Ён займае 3,6% тэрыторыі Сэрбіі і 22,5% насельніцтва краіны жыве ў гэтым горадзе. У 2020 годзе Бялград будзе культурнай сталіцай Эўропы.
Бялград | |||||
сэрб. Београд, Beograd | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | III стагодзьдзе да н. э. | ||||
Краіна: | Сэрбія | ||||
Кіраўнік: | Alexander Šapić[d] | ||||
Плошча: | 359,96 км² | ||||
Вышыня: | 117 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 1 233 796 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 3427,59 чал./км² | ||||
аглямэрацыя: | 1 659 440 чал.[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +381 11 | ||||
Паштовы індэкс: | 11000 | ||||
Нумарны знак: | BG | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 44°49′4″ пн. ш. 20°27′25″ у. д. | ||||
Бялград | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.beograd.rs |