будынак у Капэнгагене (Данія) From Wikipedia, the free encyclopedia
Бэрсэн (па-дацку: Børsen — «біржа», таксама Børsbygningen — «біржавы будынак») — фондавая біржа ў Капэнгагене (Данія), архітэктурны помнік нідэрляндзкага Адраджэньня(d) XVII стагодзьдзя. Збудаваны ў часы валадараньня Крыстыяна IV, разьмешчаны каля будынку дацкага парлямэнту. Быў адметны сваім шпілем у форме пераплеценых хвастоў чатырох цмокаў, 56 м вышынёй.
Славутасьць | |
Бэрсэн | |
Краіна | |
Месцазнаходжаньне | Капэнгаген[d] |
Адрас | Борсгедэ[d] (2) |
Архітэктурны стыль | Паўночнае Адраджэньне[d] |
Аўтар праекту | Ганс ван Стэнвінкель-малодшы[d] і Лёрэнц ван Стэнвінкель[d] |
Дата заснаваньня | 1640 |
Статус | славутасьць у рэестры культурнай спадчыны Даніі[d] |
Сайт | danskerhverv.dk (дацк.) (анг.) |
Бэрсэн на Вікісховішчы |
Гандлёвыя рады дзейнічалі ад часу збудаваньня ў 1625 року да 1974. Пазьней тут разьмяшчалася Гандлёвая палата Даніі(d).
16 красавіка 2024 року ў будынку здарыўся пажар(d), які зьнішчыў шпіль. Мастацкія зборы і мэблю, якія захоўваліся ў будынку, пасьпелі выратаваць з дапамогай пажарнікаў і мімаходцаў. Віцэ-прэм’ер Даніі(d) Троэльс Люнд Поўльсэн(d) параўнаў гэтую катастрофу з пажарам парыскай катэдры Божай Маці 2019 року.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.