палац у Капэнгагене (Данія) From Wikipedia, the free encyclopedia
Крыстыянсборг (па-дацку: Christiansborg Slot; [kʁesdjænsˈbɔːɐ̯ˀ ˈslʌd]) — палац на востраве Сьлётсгольмэне ў Капэнгагене (Данія), сядзіба парлямэнту Даніі (дац. Folketinget)[1], прэм’ер-міністра[2] і Вярхоўнага суду[1]. Частка палацу выкарыстоўваецца для патрэбаў дацкай манархіі[3].
Замак Крыстыянсборг | |
Christiansborg Slot | |
Тып | палац |
---|---|
Архітэктурны стыль | барока, нэаклясыцызм, нэабарока |
Месцазнаходжаньне | Данія, Капэнгаген |
Пачатак будаўніцтва | 1907 |
Сканчэньне будаўніцтва | 1928 |
Памер | 250пкс |
Архітэктар | Эліяс Давід Гаўзэр, Крыстыян Фрэдэрык Гансэн, Торвальд Ёргенсэн |
Каардынаты | 55° пн. ш. 12° у. д. |
Замак Крыстыянсборг |
Такім чынам, Крыстыянсборг — адзіны будынак у сьвеце, у якім месьцяцца ўсе тры галіны ўлады. З гэтай прычыны ягоная назва стала мэтонімам дацкага палітычнага ладу, і часта яго называюць Rigsborgen («замак каралеўства») ці проста Borgen («замак»).
Цяперашні будынак — ужо трэці з гэтай назвай, збудаваны на тым самым месцы (першы замак зьявіўся ў 1167 року). З-за вялікіх пажараў палац уяўляе спалучэньне трох эпохаў дацкай архітэктуры: барокавай (1738—1746), нэаклясычнай (да 1826) і нэабарокавай (асноўная частка палацу, скончаная ў 1928 року).
Першы замак на гэтым месцы — замак Абсалёна — быў збудаваны ў 1167 року біскупам Абсалёнам[1]. Замак быў абаронены мурам, на ўнутраным двары стаяў палац біскупа, капліца і некалькі дробных будынкаў.
Па сьмерці Абсалёна ў 1201 року Капэнгаген перайшоў ва ўласнасьць біскупаў Роскіле. Цягам двух стагодзьдзяў за ўладу над ім спрачаліся карона і царква. Замак пастаянна падвяргаўся нападам з боку вэндзкіх піратаў і Ганзейскіх местаў, а ў 1249—1259 быў захоплены і разрабаваны.
У 1370 кароль Вальдэмар IV атрымаў паразу ад Ганзейскай лігі. Ганзейцы камень за камянём разабралі замак[4], які доўга замінаў іхняму гандлю ў Пратоцы.
У канцы XIV стагодзьдзя на месцы замку Абсалёна паўстаў новы Капэнгагенскі замак[5][4] з абарончым мурам, рвом і вялікай вежай пры браме. У 1417 року ён перайшоў ва ўласнасьць караля Эрыка VII. З тае пары біскупы Роскіле больш не валодалі замкам, і ён становіцца сядзібай дацкай манархіі і ўраду.
У 1720-х роках Фрэдэрык IV цалкам перабудаваў замак, ад чаго ён зрабіўся настолькі цяжкім, што муры не вытрымлівалі і пайшлі трэшчынамі. Наступны ж кароль, Крыстыян VI, неадкладна пасьля ўзыходжаньня на стале зьнёс яго і загадаў пачаць будаўніцтва наноў[4].
У 1733 року архітэктар Эліяс Давід Гаўзэр пачаў працу над першым Крыстыянсборскім замкам у барокавым стылі. Палац, скончаны ў 1745, стаў на той час найбуйнейшым у паўночнай Эўропе[6].
Палац і царква згарэлі ад вагню ў 1794 року[6], захаваліся толькі выставачныя пляцы.
У 1803 року на запрашэньне каралеўскай сям’і архітэктар Крыстыян Фрэдэрык Гансэн пачаў працу над другім Крыстыянсборскім замкам у францускім ампіры. Тым часам каралі пераехалі ў Амаліенборг, і новы замак выкарыстоўваўся толькі дзеля забаваў. Адзіным каралём, які жыў у Крыстыянсборгу, быў Фрэдэрык VII (1852—1863). Пасьля ўсталяваньня канстытуцыйнай манархіі паводле канстытуцыі 1849 року паўднёвае крыло палацу заняў парлямэнт Даніі (Рыгсдаг).
У 1884 згарэў і гэты палац, захаваліся толькі пляцы і капліца[4].
У 1907—1928 року Торвальд Ёргенсэн збудаваў трэці Крыстыянсборг[7] ў нэабарокавым стылі. Паводле праекту ён прадугледжваў памяшканьні для каралеўскай сям’і, парлямэнту і суду. Падчас раскопак былі выяўленыя руіны замку Абсалёна і Капэнгагенскага замку, якія выстаўленыя для публічнага агляду пад сучасным палацам з 1924 року.
У паўднёвым крыле палацу знаходзіцца парлямэнт, у паўночным — прыёмныя пакоі манарха, Вярхоўны суд Даніі і кабінэт прэм’ера. Асобныя памяшканьні палацу даступныя для турыстаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.