![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/22/%25D0%2591%25D1%2583%25D0%25B4%25D1%2581%25D0%25BB%25D0%25B0%25D1%259E._%25D0%259A%25D0%25B0%25D1%2581%25D1%2586%25D1%2591%25D0%25BB_%25282010%2529_%252801%2529.jpg/640px-%25D0%2591%25D1%2583%25D0%25B4%25D1%2581%25D0%25BB%25D0%25B0%25D1%259E._%25D0%259A%25D0%25B0%25D1%2581%25D1%2586%25D1%2591%25D0%25BB_%25282010%2529_%252801%2529.jpg&w=640&q=50)
Будслаў
вёска ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бу́дслаў[1], або Будслаўе[2][3] — вёска ў Беларусі, на рацэ Сэрвачы. Цэнтар сельсавету Мядзельскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 561 чалавек. Знаходзіцца за 56 км на паўднёвы ўсход ад Мядзелу, за 18 км на поўнач ад Даўгінава і за 16 км на паўночны ўсход ад Крывічаў; за 12 км на поўнач ад шашы Р29, за 6 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Будслаў.
- Гэта артыкул пра вёску. Калі вам патрэбны артыкул пра пасёлак, глядзіце артыкул Будслаў (пасёлак).
Будслаў лац. Budsłaŭ | |
![]() Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Першыя згадкі: | 1504 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Будслаўскі |
Вышыня: | 177 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 561 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222510 |
СААТА: | 6240806016 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°47′0″ пн. ш. 27°27′0″ у. д. |
Будслаў на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Будслаў ![]() ![]() Будслаў | |
![]() |
Будслаў — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), адзін з рэлігійных цэнтраў рэгіёну. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаецца касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, у якім захоўваецца цудоўны абраз Божай Маці, адна з найбольш шанаваных каталіцкіх сьвятыняў Беларусі. Таксама побач зь мястэчкам захавалася сядзіба Аскеркаў, помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII—XIX стагодзьдзяў.