паняцьце ў будызьме From Wikipedia, the free encyclopedia
Буда (Санскрыт: बुद्ध, літаральна — «які абудзіўся», «абуджаны», «асьветлены») у Навуцы Абуджанага — які дасягнуў «абуджэньня» (бодхі).
Сідхартха Гаўтама (пазьней Буда Шак’ямуні — мудрэц з роду Ш’якаў), які дасягнуў «абуджэньня» каля двух з паловай тысячаў гадоў таму, традыцыйна ня лічыцца будыстамі ані першым, ані апошнім будам. З пункту гледжаньня клясычнае будыйскае дактрыны будам зьяўляецца кожны, хто адкрыў Дгарму (Праўду) і дасягнуў абуджэньня пасродках назапашваньня дастатковае колькасьці станоўчай кармы. У гісторыі космасу было мноства падобных істотаў. Такім чынам, Гаўтама Буда (вядомы пад рэлігійным імём Сак’ямуні) зьяўляецца адным са зьвеньняў у шэрагу будаў, што працягваецца з далёкага мінулага да далёкай будучыні. Яго непасрэдным папярэднікам быў буда Дыпанкара, у той час як буду, які павінен зьявіцца ў будучыні, называюць Майтрэям.
Гістарычны Буда ўяўляе сабой ня бога ці збаўцу, але настаўніка, які здольны распакорыць чалавека з сансары (кола перанараджэньняў).
Словы з будыйскіх пісаньняў, якія датычаць апісаньня Буды:
Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.