Брэст (футбольны клюб)
францускі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Брэст» (па-француску: Stade Brestois 29) — францускі футбольны клюб з гораду Брэсту. Клюб быў заснаваны ў 1903 годзе. Найбольшым посьпехам клюбу лічыцца 8 месца ў 1987 годзе. У першыя гады свайго існаваньня клюб зьведаў хуткі рост у герархіі футбольных аматарскіх рэгіянальных лігаў чэмпіянату Францыі, дайшоўшы да трэцяга ўзроўню францускага футболу ў 1958 годзе. Клюб прасунуўся ў другі дывізіён ў 1970 годзе і, нарэшце, атрымаў квіток у Лігу 1 у 1979 годзе. Свайго піку «Брэст» дасягнуў паміж 1981 і 1991 гадамі, калі галоўным трэнэрам клюбу зьяўляўся Франсуа Івэнэк. У тыя час клюб 9 сэзонаў правёў у элітным дывізіёне краіны. У 1991 годзе клюб быў паніжаны з-за банкруцтва. Да 2004 году клюб гуляў у ніжэйшых лігах пакуль ня выйшаў у Лігу 2, а Лігі 1 дасягнуў у 2010 годзе.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Брэст (неадназначнасьць).
Брэст | ||||||
Поўная назва | Stade Brestois 29 | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1903 | |||||
Горад | Брэст, Францыя | |||||
Стадыён |
Стад Фрэнсіс Ле Бле Умяшчальнасьць: 15 097 | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Ліга 1 | |||||
· 2023—2024 | 3 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
Брэсцкі клюб узначальвае з 2010 году францускі прадпрымальнік Мішэль Гіё.