Чэмпіянат Францыі па футболе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэмпіянат Францыі па футболе — футбольныя спаборніцтвы Францыі й Манака, якія аб’ядноўваюць больш за 600 клюбаў, падзеляецца на герархію лігаў. На вяршыні сыстэмы знаходзіцца Прафэсійная футбольная ліга, якая складаецца з двух дывізіёнаў — Ліга 1 і Ліга 2. Усе астатнія ніжэйшыя лігі знаходзяцца пад кіраваньнем Фэдэрацыі футболу Францыі (па-француску: Fédération Française de Football), гэта й паўпрафэсійны Нацыянальны чэмпіянат Францыі (трэці дывізіён), дзьве аматарскія лігі, якія акрамя таго падзяляюцца над падгрупы, і рэгіянальныя спаборніцтвы.