Брус Ўіліс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ўолтэр Брус Ўіліс (па-ангельску: Walter Bruce Willis; нар. 19 сакавіка 1955 году) — амэрыканскі актор, рэжысэр й пісьменьнік. Сваю дзейнасьць пачаў у тэатрах і на тэлебачаньні ў 1980-я гады. Найбольш вядомым посьпехам быў тады сэрыял «Сьвятло месяца» (1985—1989). Але найбольшую вядомасьць у ЗША й у сьвеце атрымала стружка «Цьвёрды арэшак» (1988), дзе ён згуляў ролю Джона Маклэйна. Разам з тым Ўіліс згуляў у больш 60-ці карцінах. Шмат зь якіх займелі сусьветны розгалас. Сярод іх «Крымінальнае чытво» (1994), «12 малпаў» (1995), «Пяты элемэнт» (1997), «Армагедон» (1998), «Шостае пачуцьцё» (1999), «Нязломны» (2000), «Горад грахоў» (2005), «РЭД» (2010) і «Нястрыманыя 2» (2012).
Брус Ўіліс | |
Дата нараджэньня | 19 сакавіка 1955(1955-03-19)[1][2][3][…] (69 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | тэлеактор, кінаактор, сьпявак, актор, актор агучваньня, выканаўчы прадусар, кінапрадусар, сцэнарыст |
Дзеці | Румэр Ўіліс[d], Скаўт Ўіліс[d] і Талула Ўіліс[d] |
Узнагароды | Залаты Глёбус за найлепшую мужчынскую ролю ў тэлевізійным сэрыяле-м’юзыкле ці камэдыі[d] (1987) прэмія „Залатая маліна“ за найгоршы сцэнар[d] (1992) прайм-таймавая прэмія «Эмі» за найлепшую мужчынскую ролю ў драматычным сэрыяле[d] (1987) прайм-таймавая прэмія «Эмі» найлепшаму запрошанаму актору ў камэдыйным сэрыяле[d] (2000) зорка на галівудзкай «Алеі славы»[d] (16 кастрычніка 2016)
|
IMDb | ID nm0000246 |
Ўіліс быў жанаты зь вядомай акторкай Дэмі Мур. Яны маюць трох дачок, але ў 2000 годзе яны разжаніліся. Іхны шлюб доўжыўся 13 гадоў. З 2009 году Ўіліс жанаты з мадэлькай Эмі Гэмінк, зь якою мае двух дачок.