Брандэнбург (маркграфства)
гістарычная дзяржава Сьвятой Рымскай імпэрыі (1157—1806) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Маркграфства Брандэнбург (па-нямецку: Markgrafschaft Brandenburg) — адно з найбольш значных княстваў у Сьвятой Рымскай імпэрыі, якое існавала з 1157 году да ліквідацыі імпэрыі ў 1806 годзе. Таксама вядомае як Марка Брандэнбург (па-нямецку: Mark Brandenburg), гэтае княства сыграла ключавую ролю ў гісторыі Нямеччыны і Цэнтральнай Эўропы.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Брандэнбург (неадназначнасьць).
Хуткія факты
Брандэнбург Brandenburg | |||
| |||
Марка Брандэнбург у 1320 годзе | |||
Афіцыйная мова | Нямецкая | ||
Сталіца | Брандэнбург Бэрлін (з 1417) | ||
Форма кіраваньня | манархія |
Закрыць
Брандэнбург разьвіўся з Паўночнай маркі, заснаванай на тэрыторыі расьсяленьня славянскіх Вендаў. Кіруючыя гэтай дзяржавай маркграфы па Залатой буле 1356 году атрымалі прэстыжны тытул курфюрстаў, які дазваляў ім галасаваць на выбарах імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі. Дзяржава была таксама вядома як Курфюрства Брандэнбург (па-нямецку: Kurfürstentum Brandenburg).