![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/be-x-old/thumb/9/99/Brighton_%2526_Hove_Albion.svg/langbe-tarask-640px-Brighton_%2526_Hove_Albion.svg.png&w=640&q=50)
Брайтан энд Гоўв Альбіён
ангельскі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Брайтан энд Гоўв Альбіён» (па-ангельску: Brighton and Hove Albion) — ангельскі футбольны клюб з гарадзкой аглямэрацыі Брайтан і Гоўв. Заснаваны ў 1901 годзе, але да Футбольнай лігі далучыўся значна пазьней толькі ў 1920 годзе. Большую частку сваёй гісторыі клюб праводзіўся ў ніжэйшых дывізіёнах. Першае падвышэньне у эліту адбылося ў 1979 годзе, дзе клюб затрымаўся на 4 сэзоны. У гэты час клюб дасягнуў фіналу Кубка Ангельшчыны 1983 году, дзе трываў паразу ад «Манчэстэра Юнайтэд» паводле вынікаў перагулёўкі. У канцы 1990-х гадоў клюб меў велізарныя фінансавыя цяжкасьці, але здолеў выжыць. У сэзоне 2017—2018 гадоў дружына зноў вярнулася ў Прэм’ер-лігу. Хатняй пляцоўкай клюбу зьяўляецца стадыён Фалмэр на 31 800 месцаў, разьмешчаны ў вёсцы Фалмэр на паўночны ўсход да Брайтана.
Брайтан энд Гоўв Альбіён | ||||||
![]() | ||||||
Поўная назва | па-ангельску: Brighton & Hove Albion Football Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 24 чэрвеня 1901 | |||||
Горад | Брайтан і Гоўв, Ангельшчына | |||||
Стадыён |
Фалмэр Умяшчальнасьць: 30 750 | |||||
Прэзыдэнт | Тоні Блум[d] | |||||
Кіраўнік | Тоні Блум[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-Ліга | |||||
· 2023—2024 | 11 месца | |||||
| ||||||
![]() brightonandhovealbion.com (анг.) |