«Брага» (па-партугальску: Braga) — партугальскі футбольны клюб з гораду Брага. Заснаваны ў 1915 годзе. Хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне «Эштадыю AXA», які знаходзіцца ў горнай расчыліне й быў пабудаваны да чэмпіянату Эўропы 2004 году. У айчынных чэмпіянатах «Брага» толькі аднойчы падымалася на другі радок, маючы на сваім рахунку толькі перамогі ў Кубку Партугаліі (1966, 2016, 2021) і Кубку лігі (2013, 2020, 2024). У 2000-х гадох клюб паступова стаў адным з самых пасьпяховых клюбаў у Партугаліі, дасягнуўшы ўзроўню вялікай партугальскай тройкі, у якую ўваходзяць «Порту», «Бэнфіка» й «Спортынг». У гэты ж час клюб меў посьпехі й на міжнароднай арэне, выйшаўшы ў фінал Лігі Эўропы ў 2011 годзе. Акрамя таго, дзякуючы другому месцу ў чэмпіянаце Партугаліі ў сэзоне 2010—2011 гадоў, клюб упершыню ў гісторыі ўзяў удзел у розыгрышу Лігі чэмпіёнаў, дзе «Брага» дасягнула групавога этапу. Клюб у цяперашні час спансуецца італьянскім вытворцам спартовага адзеньня «Макрон» і францускай страхавой кампаніяй AXA.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Брага
Thumb
Поўная назва Sporting Clube de Braga
Заснаваны 1921
Горад Брага, Партугалія
Стадыён Эштадыю Мунісыпал дэ Брага
Умяшчальнасьць: 30 286
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прымэйра-Ліга
 · 2023—2024 4 месца
Thumb
Thumb
Thumb
Хатнія колеры
Thumb
Thumb
Thumb
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
scbraga.pt (парт.)
Закрыць

Эмблема «Спортынгу» паходзіць ад гербу гораду, дзе на шчыце месьціцца Багародзіца й немаўля Ісус, але сіні шчыт у гербе гораду быў зьменены на такі ж але чырвона-белы.

Гісторыя

«Брага», абавязана сваёй назьве спартовы клюб лісабонскаму «Спортынгу», у гонар якога яны былі названыя. Раней каманда была вядома як «Арсэнал-ду-Міньню» (парт. Arsenal do Minho) і першапачаткова гулялі ў зялёных колерах. У сярэдзіне 1940-х гадоў клюб зьмяніў колеры на чырвоны, дзякуючы дзелавым сувязям прэзыдэнта клюбу Жузэ Антунэша Гімаранша ў Лёндане і быў заўзятарам ангельскага «Арсэналу». У 1947 годзе клюб атрымаў перамогу ў другім дывізіёне, упершыню трапіўшы ў наймацнейшы партугальскі дывізіён. «Брага» нават перайменавала сваю моладзевую каманду ў «Арсэнал ды Брага» (парт. Arsenal de Braga).

Яшчэ ў 1960-я і 1970-я гады «Брага» пачала падымацца ўверх у выніковых табліцах чэмпіянату Партугаліі й у канчатковым выніку забясьпечыла сабе ўдзел у спаборніцтвах УЭФА. Нядаўнія сталыя ўдзелы Брагі ў эўрапейскіх спаборніцтвах пачаўся з удзелу ў Кубку УЭФА ў сэзоне 2004—2005 гадоў, калі клюб скончыў чэмпіянат на пятым радку пад кіраўніцтвам трэнэра Жузэалду Фэрэйры. Гэта паклала пачатак іхнаму далейшаму посьпехі, які пераважна назіраўся ў Лізе Эўропы.

У сэзоне 2005—2006 гадоў клюб спаборнічаў за чэмпіёнства амаль да перадапошняга туру, але ў выніку скончыў розыгрыш толькі на чацьвёртым месцы. У сэзоне 2006—2007 гадоў галоўным трэнэрам стаў Карлуш Карвальял, які, аднак, зрабіў дрэнны старт з камандай, атрымаўшы паразу ад нідэрляндзкага АЗ у​ Кубку УЭФА, нягледзячы на буйную перамогу над чэскім «Слованам» зь лікам 4:0, і паразу зь лікам 1:4 у гульні супраць «Марытыму».

Дасягненьні

  • Уладальнік Кубка Партугаліі:
    • 1966, 2016, 2021
  • Уладальнік Кубка партугальская лігі:
    • 2013, 2020, 2024

Склад

Актуальны на 10 жніўня 2024 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Бразыліі Бр Матэўс 1992
2 Сьцяг Гішпаніі Аб Віктар Гомэс 2000
3 Сьцяг Бразыліі Аб Робсан Бамбу 1997
4 Сьцяг Малі Аб Сыку Ніякатэ 1999
5 Сьцяг Турэччыны Аб Сэрдар Саачы 2003
6 Сьцяг Бразыліі ПА Вітар Карвальлю 1997
7 Сьцяг Партугаліі Нап Брума 1994
8 Сьцяг Партугаліі ПА Жуан Маўтыньню 1986
9 Сьцяг Марока Нап Амін эль-Уазані 2001
10 Сьцяг Партугаліі ПА Андрэ Орта 1996
11 Сьцяг Партугаліі Нап Рожэр Фэрнандыш 2005
12 Сьцяг Партугаліі Бр Т’ягу Са 1995
15 Сьцяг Партугаліі Аб Паўлу Алівэйра 1992
16 Сьцяг Уругваю ПА Радрыга Салясар 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17 Сьцяг Швэцыі Аб Юсафат Мэндэс 2002
19 Сьцяг Гішпаніі Аб Адрыян Марын 1997
20 Сьцяг Партугаліі Нап Роні Лопіш 1995
21 Сьцяг Партугаліі Нап Рыкарду Орта (капітан) 1994
22 Сьцяг Уругваю ПА Тыяга Эльгера 2006
23 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Нап Сымон Банза 1996
26 Сьцяг Нямеччыны Аб Брайт Ары-Мбі 2003
27 Сьцяг Польшчы Аб Бартломей Удовік 2000
29 Сьцяг Францыі ПА Жан-Батыст Гарбі 2002
33 Сьцяг Партугаліі Нап Жуан Маркеш 2002
77 Сьцяг Гішпаніі Нап Габры Мартынэс 2003
90 Сьцяг Гішпаніі Нап Рабэрта Фэрнандэс 2002
91 Сьцяг Чэхіі Бр Лукаш Горнічак 2002
Закрыць

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.