![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/be-x-old/thumb/0/0f/Blackburn_Rovers.svg/langbe-tarask-640px-Blackburn_Rovers.svg.png&w=640&q=50)
Блэкбэрн Ровэрз
ангельскі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Блэ́кбэрн Ро́вэрз» (па-ангельску: Blackburn Rovers Football Club) — прафэсійны ангельскі футбольны клюб з гораду Блэкбэрну (Ланкашыр). Быў заснаваны ў 1875 годзе, а ў 1888 годзе стаў адным з клюбаў-заснавальнікаў Футбольнай лігі. Клюб таксама стаў заснавальнікам Прэм’ер-Лігі ў 1992 годзе й зьяўляееца адным з трох клюбаў, што мелі дачыненьне да стварэньня дзьвюх ангельскіх лігаў (акрамя «Блэкбэрну» гэта рабілі «Астан Віла» й «Эвэртан»). На хатняй арэне «Івуд Парк» граюць з 1890 году.
Блэкбэрн Ровэрз | |||||
![]() | |||||
Поўная назва | па-ангельску: Blackburn Rovers Football Club | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1875 | ||||
Горад | Блэкбэрн, Ангельшчына | ||||
Стадыён |
Іўуд Парк Умяшчальнасьць: 31 367 | ||||
Прэзыдэнт | Майк Чэстан[d] | ||||
Кіраўнік | V H Group[d] | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Футбольная ліга | ||||
· 2023—2024 | 19 месца | ||||
| |||||
![]() rovers.co.uk (анг.) |
У XIX стагодзьдзі клюб некалькі разоў выйграваў кубак Ангельшчыны, але ў наступным стагодзьдзі гэта здарылася толькі аднойчы ў 1928 годзе. Акрамя таго двойчы ў даваеныя гады клюб станавіўся чэмпіёнам Ангельшчыны ў 1912 і 1924 гадох.
У 1992 годзе клюб патрапіў у толькі што створаную Прэм’ер-Лігу пасьля сэзону ў ніжэйшым дывізіёне, дзякуючы ангельскаму бізнэсоўцу Джэку Ўолкэру, што зьяўляўся дырэктарам клюбу на той час. Трэнэрам каманды быў вядомы ў мінулым футбольны гулец Кені Далгліш. У 1995 годзе клюб стаў чэмпіёнам Ангельшчыны, патраціўшы шмат грошай на здабытак такіх гульцоў, як то Алан Шырэр і Крыс Сатан. Але ўжо ў 1999 годзе клюб зноўку трапіў у ніжэйшы дывізіён. Праз два гады, пасьля сьмерці Ўолкэра, клюб вярнуўся ў Прэм’ер-Лігу.
За апошнія 10 гадоў клюб чатыры разы прымаў удзел у Лізе Эўропы, аднойчы як уладальнік Кубка лігі, двойчы як клюб, што заняў шостае месца ў чэмпіянаце Ангельшчыны й аднойчы праз кваліфікацыю Кубка Інтэртота. Дэвізам клюбу зьяўляецца выраз «Arte et labore», што ў перакладзе азначае — «Уменьнем і цяжкай працай».