Беларускі экзархат
From Wikipedia, the free encyclopedia
Белару́скі экзарха́т Маско́ўскага патрыяха́ту (БЭ МП) (некананічная назва — Белару́ская правасла́ўная царква́, БПЦ) — рэспубліканскае рэлігійнае аб’яднаньне Беларусі, падразьдзяленьне Расейскай праваслаўнай царквы (РПЦ), заснаванае ў 1989 годзе. Складаецца з праваслаўных япархіяў у межах Беларусі. Дзейнасьць рэглямэнтуецца Статутам БПЦ і Статутам РПЦ (разьдзел ХII — «Экзархаты»[4]). У цяперашні час — адзіны экзархат у Маскоўскім патрыярхаце.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Беларуская праваслаўная царква.
Беларускі экзархат | |
Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату | |
Катэдральны сабор Сашэсьця Сьвятога Духу (Менск, сакавік 2013 г.) | |
Абрэвіятура |
БЭ БПЦ |
---|---|
Папярэднік | Менская мітраполія |
Дата ўтварэньня | 16 кастрычніка 1989 (34 гады таму) |
Юрыдычны статус | рэлігійнае аб’яднаньне |
Мэта | пашырэньне праваслаўнай хрысьціянскай веры[1] |
Штаб-кватэра | Менск, Цэнтральны раён, вул. Вызваленьня, д. 10 |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларусь |
Экзарх | Веніямін (Тупека) |
Кіраўнік справамі | Сергій (Брыч)[2] |
Старшыня Царкоўнага суду | Гурый (Апалька) |
Старшыня Рэвізійнай камісіі | Аляксандар Вярбіла[3] |
Кіроўны орган | Сынод |
Матчына кампанія | Маскоўскі патрыярхат |
Зьвязаныя кампаніі | Менская япархія, Полацкая япархія |
Сайт | church.by |
Згодна з Статутам РПЦ, найвышэйшая царкоўная ўлада ў экзархаце належыць мясцоваму сыноду пад старшынёўствам экзарха. Тым часам сынод экзархату і яго кіраўнік (экзарх) прызначаюцца сынодам Маскоўскага патрыярхату[5]. Апроч таго, Масква прымае пастановы аб ліквідацыі, перайменаваньні і зьмяненьні межаў экзархату, ажыцьцяўляе суд найвышэйшай інстанцыі, узгадняе і зацьвярджае Статут экзархату, пастановы аб утварэньні або ліквідацыі япархіяў[4].
Расейская праваслаўная царква абвяшчае сябе адзінай кананічнай праваслаўнай царквой у Беларусі, аднак гэта аспрэчвае Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква. Тым часам Усяленскі (Канстантынопальскі) патрыярхат вызнае Маскоўскі патрыярхат толькі ў межах 1589 году, калі заходняя граніца Маскоўскай дзяржавы прыкладна адпавядала сучаснай беларуска-расейскай граніцы. Гістарычная праваслаўная Літоўская мітраполія Канстантынопальскага патрыярхату ў 1596 годзе аднавіла еднасьць зь Сьвятым Пасадам і цяпер дзейнічае як Беларуская грэцка-каталіцкая царква.