грамадзкае аб’яднаньне афіцэраў і прапаршчыкаў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Белару́скі саю́з афіцэ́раў — грамадзкае аб’яднаньне афіцэраў і прапаршчыкаў Беларусі, якія знаходзяцца на службе, у запасе і адстаўцы, а таксама чальцоў іх сем’яў. Было заснаванае ў верасьні 1992 году.
Беларускі саюз афіцэраў | |
Абрэвіятура | БСА |
---|---|
Дата ўтварэньня | 20 верасьня 1992 (32 гады таму) |
Юрыдычны статус | грамадзкае аб’яднаньне |
Мэта | падтрыманьне абароназдольнасьці Беларусі |
Штаб-кватэра | Ленінскі раён, Чырвонаармейская вул., д. 3[1] |
Месцазнаходжаньне | Менск |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларусь |
Сяброўства | 25 000 чалавек (2013 год) |
Афіцыйныя мовы | расейская |
Старшыня | Сяргей Бобрыкаў |
Намесьнікі | В.В. Дзятчык, В.С. Скрыньнікаў і В.А. Паўлаў |
Рэвізор | А.Г. Мамалыга[2] |
Кіроўны орган | Рада |
Сайт | minskbso.www.by |
Задачамі Беларускага саюзу афіцэраў ёсьць:
У сваёй дзейнасьці БСА ажыцьцяўляе:
20 верасьня 1992 году адбыўся ўстаноўчы зьезд Беларускага саюзу афіцэраў (БСА), які зацьвердзіў Статут і абраў Раду на чале з генэрал-лейтэнантам Зьмітром Івановым. Зь лютага 2006 году Беларускі саюз афіцэраў уваходзіў у Рэспубліканскую каардынацыйную раду кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў (РКРКППГА)[4]. На 2010 году БСА налічваў звыш 23 000 чалавек у складзе звыш 200 першасных суполак, якія існавалі ў кожным горадзе і раёне Беларусі[2]. На лістапад 2013 году ў БСА было звыш 25 000 сябраў у складзе 274 першасных суполак. Таксама існавала 132 раённых, 15 гарадзкіх і 7 абласных радаў БСА[5].
25 сакавіка 2021 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 168, паводле якой БСА уваходзіў у Пералік грамадзкіх аб’яднаньняў, у дачыненьні якіх прымяняецца 0,1 базавай стаўкі пры арэндзе дзяржаўнай нерухомасьці[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.