Беларускі полк
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Белару́скі полк (таксама Магілёўскі, Чавускі; па-ўкраінску: Білору́ський (Моги́лівський, Чауський) полк) — вайсковая й адміністрацыйна-вайсковая адзінка на тэрыторыі сучаснай Беларусі, якая існавала ў 1654—1659 гадох на акупаваных расейскім войскам землях.
Беларускі полк | |
па-ўкраінску: Білоруський полк | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Гетманшчына |
Статус | Полк (Адміністрацыя) |
Уваходзіць у | Гетманшчына |
Адміністрацыйны цэнтар | Чавусы, Магілёў |
Дата ўтварэньня | 1654 |
Дата скасаваньня | 1659 |
Палкоўнік | Канстанцін Паклонскі, Іван Залатарэнка, Іван Нячай |
Афіцыйныя мовы | Украінская (Русінская) |
Мовы ва ўжытку | Ліцьвінская |
Папярэдняя адміністрацыя | Менскае ваяводзтва; Амсьціслаўскае ваяводзтва |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Полк створаны ў жніўні 1654 на акупаваных расейцамі землях зь мясцовых жыхароў. Дамінуючую ролю ў ім адыгрывалі шляхцічы, якім за пераход на расейскі бок абяцалі пакінуць зямельныя ўладаньні й даць новыя прывілеі. Кіраўніком палку быў прызначаны магілёўскі шляхціч Канстанцін Паклонскі, якому расейцы надалі чын палкоўніка. Напачатку полк фармаваўся са шляхты, месьцічаў і сялянаў з ваколіц Магілёва, Амсьціслава й Чавусаў (агулам 6 тысячаў чалавек).
У верасьні 1654 полк удзельнічаў у захопе Магілёва. На просьбу Паклонскага маскоўскі цар перадаў яму ў часовае кіраваньне Магілёў і Магілёўскі павет. Гэтыя землі былі ператвораныя ў палкавую адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку, якой кіравала мясцовая шляхта. Паклонскі імкнуўся падначаліць сабе Беларускае Падняпроўе, што выклікала супярэчнасьці з казацкай старшынай на чале з Іванам Залатарэнкам. Паноўчая роля шляхты выклікала таксама незадавальненьне сялянаў і гарадзкіх нізоў, якія ўцякалі з палку ды не падпарадкоўваліся камандаваньню. У лютым 1655 падчас аблогі войскам Януша Радзівілам і Вінцэнта Гасеўскага Магілёва, аддзел Паклонскага выйшаў з гораду нібыта на бой і нечакана перайшоў на бок ВКЛ, пасьля чаго ўзяў удзел у аблозе гораду. Кіраўніцтва казакамі на Беларусі цяпер цалкам перайшло да Івана Залатарэнкі.
Пасьля пагібелі ў 1655 пад Быхавам Івана Залатарэнкі рэшткі ягонага войска ўзначаліў Іван Нячай, які называўся чавускім і навабыхаўскім палкоўнікам. 29 студзеня 1656 Багдан Хмяльніцкі прызначыў Нячая беларускім палкоўнікам. Імкненьне ўкраінскіх казакаў дзейнічаць незалежна ад расейскіх войскаў выклікала супярэчнасьці паміж былымі саюзьнікамі. У 1657 полк авалодаў Старым Быхавам. Полк імкліва папаўняўся як мясцовымі сялянамі, так і шляхтай (у 1656 шляхецкія харугвы ўзначальваў Адам Кашанскі). Соценнымі гарадамі ў розны час былі Акуліна, Вербіж, Гомель, Горы, Гарадзенка, Забалоцьце, Завозера, Межава, Магілёў, Новы Быхаў, Прапойск, Рагаза, Сьвятавозера, Сьлізкае, Смаляны, Уланаў, Чавусы, Чэрыкаў, Чачэрск. Цэнтрам палку былі Чавусы.
Казакі Нячая толькі намінальна падпарадкоўваліся расейскай адміністрацыі й праводзіў палітыку выгадную Ўкраіне: імкнуўся пашырыць яе тэрыторыю за кошт земляў ВКЛ. Спробы расейцаў вывесьці полк зь Беларусі спрычыніліся да пачатку ў 1657 баявых дзеяньняў паміж казакамі й расейцамі. У верасьні 1658 Іван Нячай у адпаведнасьці з умовамі Гадзяцкага міру разам з гетманам Іванам Выгоўскім перайшоў на бок Рэчы Паспалітай. На той момант ягоныя войскі кантралявалі Чавусы, Рослаў, Стары Быхаў.
Пасьля гэтага полк быў ліквідаваны, а яго тэрыторыя была захоплена маскоўцамі.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.