вну ў Менску (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Белару́скі дзяржа́ўны ўнівэрсытэ́т інфарма́тыкі і радыёэлектро́нікі — вышэйшая навучальная ўстанова Беларусі, заснаваная ў сакавіку 1965 году ў якасьці Менскага радыётэхнічнага інстытуту.
БДУІР | |
наркам. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі | |
Галоўны корпус (2020 год) | |
Дэвіз | БДУІР — веды і стыль жыцьця |
---|---|
Заснаваны | 15 сакавіка 1964 (60 гадоў таму) |
Тып | урадавы |
Рэктар | Вадзім Богуш |
Факультэтаў | 10 |
Колькасьць студэнтаў | больш за 16 000[1] |
Месцазнаходжаньне | |
Горад | Менск |
Краіна | Беларусь |
Кампус | гарадзкі |
Былыя назвы | Менскі радыётэхнічны інстытут (да 16 лістапада 1993 году) |
Знаходзіцца ў складзе | Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь |
Вэб-сайт | bsuir.by/bel |
На 2020 год месьціўся ў Савецкім раёне Менску па вуліцы Петруся Броўкі, д. 6[2].
27 лютага 1964 году Савет міністраў Беларускай ССР зацьвердзіў Пастанову № 78, паводле якой 15 сакавіка 1965 году адчынілі Менскі радыётэхнічны інстытут (МРТІ). 16 лістапада 1993 году Савет міністраў Рэспублікі Беларусь ухваліў Пастанову № 786, паводле якой перайменаваў МРТІ ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР)[3].
У 2013—2014 гадах з БДУІРу адлічылі каля 10 % ад агульнага ліку студэнтаў за непасьпяховасьць[4].
У цяперашні час унівэрсытэт рыхтуе інжынэрныя кадры па двух кірунках адукацыі, 36 спэцыяльнасьцях[1] і 25 спэцыялізацыях у вобласьці вылічальнай тэхнікі, праграмнага забесьпячэньня інфармацыйных тэхналёгій, інфарматыкі, інфармацыйнага забесьпячэньня аўтаматызаваных сыстэм, штучнага інтэлекту, аўтаматычнага кіраваньня, радыётэхнікі, радыёэлектронных сыстэм, мікраэлектронікі, тэлекамунікацыяў, праектаваньня радыёэлектронных і электронна-вылічальных сродкаў, электроннага апаратабудаваньня, мэдыцынскай электронікі, тэхнічных сродкаў бясьпекі, мэтралёгіі, стандартызацыі і сэртыфікацыі, эканомікі. На 10 факультэтах і 35 катэдрах па дзённай, вячэрняй, завочнай і дыстанцыйнай формах навучаньня займаецца больш за 15 тысячаў студэнтаў, у тым ліку каля 350 — з краінаў далёкага і блізкага замежжа. У 2001 г. адчынена магістратура, заразь вядзецца падрыхтоўка магістраў па 27 спэцыяльнасьцях БДУІР. Падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі для рэспублікі і іншых краінаў праводзіцца ў асьпірантуры і дактарантуры. Працуюць шэсьць доктарскіх саветаў па абароне дысэртацыяў, якія ахопліваюць 13 тэхнічных і 2 фізыка-матэматычныя спэцыяльнасьці.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.