Беларуска-летувіскія дачыненьні
двухбаковыя міжнародныя дачыненьні Беларусі і Летувы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Белару́ска-летуві́скія дачыне́ньні — двухбаковыя міжнародныя дачыненьні Беларусі і Летувы.
Хуткія факты Беларусь, Летува ...
Беларусь |
Летува |
---|---|
Дыпляматычныя місіі | |
Амбасада Беларусі ў Летуве | Амбасада Летувы ў Беларусі |
Амбасадары | |
Амбасадар Аляксандар Кароль | Амбасадар Андрус Пулокас |
Закрыць
Глыбокая повязь Беларусі і Летувы грунтуецца на больш як паўтысячы гадоў суіснаваньня ў адзінай дзяржаве — Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім — з XIII па XVIII стагодзьдзе. Супольная мяжа працягласьцю 679 км ёсьць найбольш працяглым адрэзкам дзяржаўнай мяжы Летувы. Адлегласьць між Вільняй і Менскам складае 172 км, што менш за адлегласьць ад сталіцы Беларусі да ўсялякага абласнога цэнтру краіны. Гэтыя акалічнасьці аказваюць пастаянны ўплыў на дачыненьні беларускага і летувіскага народаў[1].