Завіша From Wikipedia, the free encyclopedia
Барба́ра Радзіві́л (у дзявоцтве Заві́ша; 3 сьнежня 1690 — 15 лютага 1770) — грамадзкая і палітычная дзяячка Вялікага Княства Літоўскага.
Б. Радзівіл. Невядомы мастак, XVIII ст. | |
Герб «Лебедзь» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 3 сьнежня 1690 |
Памерла | 15 лютага 1770 |
Род | Завішы |
Бацькі | Крыштап Станіслаў Завіша Тэрэза з Тышкевічаў[d] |
Муж | Мікалай Фаўстын Радзівіл |
Дзеці | Удальрык Крыштап, Альбрэхт, Юры, Станіслаў |
Прадстаўніца шляхецкага роду Завішаў гербу «Лебедзь», дачка Крыштапа Станіслава, ваяводы менскага, і Тэрэзы з Тышкевічаў.
У часы бескаралеўя ў 1733 была адной з ініцыятараў стварэньня канфэдэрацыі Наваградзкага ваяводзтва, скіраванай супраць кандыдата на сталец Станіслава Ляшчынскага. У 1736 наведала Санкт-Пецярбург, дзе атрымала вельмі прыхільны прыём пры расейскім імпэратарскім двары.
Была адной з найбольш палітычна актыўных прадстаўнікоў групоўкі Радзівілаў. Сачыла за абраньнем прыхільных да Радзівілаў дэпутатаў на Наваградзкім, Слонімскім, Ваўкавыскім, Гарадзенскім і Лідзкім сойміках[1].
Выйшла замуж 4 сьнежня 1710 за Мікалая Фаўстына Радзівіла. У шлюбе мела 6 дачок і 8 сыноў, у тым ліку Ўдальрыка Крыштапа, Альбрэхта, Юрыя, Станіслава.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.