Банкруцтва
няздольнасьць прадпрыемства плаціць пазыкадаўцам / From Wikipedia, the free encyclopedia
Банкруцтва (італ. banca rotta — зламаная лаўка) — няздольнасьць прадпрыемства або прадпрымальніка плаціць пазыкадаўцам па сваіх даўгавых абавязках.
- Ня варта блытаць зь неплатаздольнасьцю.
Віды: добраахвотнае — на просьбу самой юрыдычнай або фізычнай асобы; прымусовае — на патрабаваньне пазыкадаўцаў. Пасьля судовай пастановы банкрут спыняе гаспадарчую дзейнасьць, а яго маёмасьць прадаецца для выплаты даўгоў. Пры пагашэньні доўгу супрацоўнікамі прадпрыемства маёмасьць пераходзіць у іх ўласнасьць[1]. Судовы разбор мае на мэце: найбольшае магчымае задавальненьне патрабаваньня пазыкадаўца, ліквідаваньне неплатаздольнага суб’екта гаспадараньня і абвяшчэньне апошняга вольным ад доўгу. Прадугледжвае засьведчаньне няздольнасьці прадпрыемства аплаціць пададзеныя ў суд даўгавыя дакумэнты з наступным вызначэньнем парадку і чарговасьці задавальненьня патрабаваньняў пазыкадаўцаў[2].