Аўтамагістраль М1
From Wikipedia, the free encyclopedia
Магістраль М1 — асноўная транзытная аўтамагістраль у Рэспубліцы Беларусь. Зьяўляецца часткай эўрапейскага маршруту E30 і панэўрапейскага транспартнага калідору II Бэрлін — Ніжні Ноўгарад.
| |||
Краіна | Беларусь | ||
Статус | рэспубліканская | ||
Даўжыня | 611 км | ||
Пачатак | Берасьце | ||
Праз | Баранавічы (213 км) Менск (346 км) Орша (574 км) | ||
Канец | дзяржаўная граніца з Расеяй (611 км) (611 км) | ||
Дарожнае пакрыцьцё | асфальт |
Праходзіць ад мяжы з Польшчай па тэрыторыі Берасьцейскай, Менскай і Віцебскай абласьцей да мяжы з Расеяй. На ўсім працягу ўяўляе сабой 4-палосную дарогу 1-й катэгорыі. Шаша праходзіць ад Берасьця, каля Жабінкі, Кобрыню, Бярозы, Івацэвічаў, Баранавічаў, Стоўпцаў, Койданава, Менску, Смалявічаў, Барысава, Крупак, Талачыну, Воршы да мяжы з Расеяй (пераход Рэдзькі). Абмежаваньне хуткасьці на розных участках — 90—120 км/г. Праезд па магістралі зьяўляецца платным, за выключэньнем легкавых аўтамабіляў, мікрааўтобусаў і дзьвюхвосевых грузавікоў, якія належаць грамадзянам Беларусі, РФ і Казахстана.
Працяг на захадзе — польская дарога 68, якая выводзіць на аўтатрасу 2, на ўсходзе — фэдэральная аўтамабільная дарога M1 «Беларусь».
Дарога М1 часткова супадае са старой дарогай Масква — Берасьце, якая таксама вызначалася як М1. Падчас рэканструкцыяў былі пабудаваныя новыя ўчасткі трасы ў абыход населеных пунктаў, празь якія праходзіла старая дарога. Фрагмэнты ранейшай трасы цяпер зьяўляюцца рэспубліканскімі дарогамі Р19, Р53, М2, Р1, Р2.