Аўгуст Моцны
From Wikipedia, the free encyclopedia
А́ўґуст Мо́цны, у Саксоніі Фрыдрых Аўґуст, Аўґуст I, у Польшчы Аўґуст II (12 траўня 1670 — 1 лютага 1733) — курфюрст саксонскі (1694 — 1733), кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1697—1706, 1709—1733). Нарадзіўся ў Дрэздэне. Малодшы сын саксонскага курфюрста з дынастыі Вэтынаў Ёгана Георга III. Саксонскую пасаду атрымаў пасьля сьмерці старэйшага брата Ёгана Георга IV, каралём польскім і вялікім князем літоўскім абраны пасьля сьмерці Яна Сабескага. Мянушку Моцны атрымаў з прычыны выключнай фізычнай сілы і шматлікіх любоўных прыгод. Карыстаўся папулярнасьцю сярод дробнай шляхты.
Хуткія факты кароль польскі і вялікі князь літоўскі, Асабістыя зьвесткі ...
Аўґуст Моцны лац. Aŭgust Mocny | |
кароль польскі і вялікі князь літоўскі | |
---|---|
1709 — 1733 | |
1697 — 1706 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 12 траўня 1670(1670-05-12)[1][2][3][…], |
Памёр | 1 лютага 1733(1733-02-01)[1][2][3][…] (62 гады), |
Сужэнец | Крыстыяна Эбэргардына фон Брандэнбург-Байройт |
Узнагароды | |
Подпіс |
Закрыць