Аснач
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аснач, або бурлак у строгім сэнсе гэтага слова — прафэсія, якая існавала ў Расейскай імпэрыі і ў раньні пэрыяд СССР. Асначом або бурлаком менаваўся працоўны, які ўваходзіў у сябрыню, якая цягнула на ліне судна супраць плыні ракі. У шырокім сэнсе слова бурлацтва як зьява ў рознай форме, пад тымі ці іншымі назвамі існавала аж да сярэдзіны XX стагоддзя ў шматлікіх краінах, у месцах, дзе тып глебы або характар берагавой лініі ня дазваляў ці ўскладняў выкарыстаньне жывёльнай цяглавай сілы.