From Wikipedia, the free encyclopedia
Арнольд Руўтэль (па-эстонску: Arnold Rüütel; нар. 10 траўня 1928 году на высьпе Саарэмаа) — эстонскі палітык, трэці прэзыдэнт Эстоніі.
Арнольд Руўтэль | |
па-эстонску: Arnold Rüütel | |
8 кастрычніка 2001 — 9 кастрычніка 2006 | |
Папярэднік | Ленарт-Георг Мэры |
Наступнік | Тоамас Хэндрык Ільвэс |
8 красавіка 1983 — 28 сакавіка 1990 | |
Папярэднік | Johannes Käbin[d] |
29 сакавіка 1990 — 6 кастрычніка 1992 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
10 траўня 1928[1][2] (96 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Інгрыд Руйтэль[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Скончыў сельскагаспадарчую вучэльню Янэда і працаваў у 1949—1950 гадох у сельскагаспадарчым аддзеле адміністрацыі Саарэмаа. У 1955 — 1957 гадах выкладаў у Інстытуце сельскагаспадарчае тэхнікі ў Тарту. У 1969 годзе быў прызначаны на пасаду рэктара Эстонскае сельскагаспадарчае акадэміі.
З 1977 году займаў розныя публічныя пасады ў Эстонскай ССР, з 1983 году быў старшынём прэзыдыюма Вярхоўнага Савету ЭССР.
У сакавіку 1990 году ён быў абраны старшынём эстонскага парлямэнту — Вярхоўнае Рады (Ülemnõukogu).
Дзейнасьць Руўтэля шмат паспрыяла аднаўленьню незалежнасьці Балтыйскіх краін ад СССР.
Працаваў у складзе канстытуцыйнага сходу і пасьля аднаўленьня незалежнасьці стаў першым прэзыдэнтам Эстоніі (6 верасьня 1991 — 5 кастрычніка 1992), але потым прайграў на выбарах Ленарту Мэры.
У 1994 — 2000 гадах Руўтэль быў старшынём Эстонскае зямельнае народнае партыі (Maarahva erakond). У 1995 годзе ён абіраецца ў парлямэнт.
Ён быў актыўным прыхільнікам уступу Эстоніі ў Эўрапейскі Зьвяз.
Працягвае займацца навуковаю дзейнасьцю. У 1991 годзе ён абараняе доктарскую дысэртацыю па сельскай гаспадарцы. Руўтэль ёсьць сябрам Эстонскае сельскагаспадарчае акадэміі, ганаровы доктар Бэнтлі Коледжа (ЗША), Хэльсынскага ўнівэрсытэту (Фінляндыя), Нацыянальнага сельскагаспадарчага ўнівэрсытэту Ўкраіны. Руўтэлю належаць больш за сто навуковых працаў.
Пасьля заканчэньня другога прэзыдэнцкага тэрміну Ленарта Мэры Руўтэль у 2001 годзе зноў абраны прэзыдэнтам. У 2006 годзе прэзыдэнтам стаў Томас Хендрык Ільвэс.
Арнольд Руўтэль жанаты зь Інґрыд Руўтэль, мае дзьвюх дачок.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.