![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8f/Arkansas_head_waters.jpg/640px-Arkansas_head_waters.jpg&w=640&q=50)
Арканзас (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Арканзас (па-ангельску: Arkansas River) — рака, адзін з найбуйнейшых правых прытокаў ракі Місысыпі. Арканзас цячэ па Вялікіх раўнінах на ўсход і паўднёвы ўсход, перасякаючы штаты Каларада, Канзас, Аклагома й Арканзас.
- Гэта артыкул пра раку. Калі вам патрэбны артыкул пра штат ЗША, глядзіце артыкул Арканзас.
Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Арканзас | |
Arkansas | |
![]() | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | East Fork Arkansas River[d] і Tennessee Creek[d] |
Вышыня вытоку | 2965 м |
Вусьце | Місысыпі |
Краіны басэйну | ЗША |
Вобласьці | Каларада, Канзас, Аклагома і Арканзас |
Даўжыня | 2364 км |
Плошча басэйну | 435 123 км² |
Месцазнаходжаньне | |
![]() | |
Закрыць
Даўжыня ракі складае 2364 кілямэтры, такім чынам рака зьяўляецца шостай паводле даўжыні ракой у ЗША й другім паводле даўжыні прытокам Місысыпі пасьля Мізуры). Бярэ пачатак у Скалістых Гарах у акрузе Лэйк каля Лідвілю, штат Каларада. Упадае ў Місысыпі ля Напалеону, штат Арканзас. Плошча басэйна складае 435 123 км², сярэдні расход вады 240 м³/с.