Арганізацыя па бясьпецы і супрацы ў Эўропе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Арганізацыя бясьпекі і супрацы ў Эўропе (АБСЭ, да 1995 г. НБСЭ (Нарада)[2]; па-ангельску: Organization for Security and Co-operation in Europe) — міжнародная арганізацыя, заснаваная 34-ма дзяржавамі Паўночнага паўшар’я ў выніку падпісаньня 21 лістапада 1990 году Парыскае хартыі для новай Эўропы. Акрамя сядзібаў у Вене (Аўстрыя) ды Варшаве (Польшча), мае 17 прадстаўніцтваў у краінах Эўропы, у тым ліку ў Беларусі, ды Сярэдняй Азіі[3]. Службовымі мовамі арганізацыі зьяўляюцца ангельская, гішпанская, італьянская, нямецкая, расейская ды француская.
Хуткія факты Абрэвіятура, Папярэднік ...
Арганізацыя бясьпекі і супрацы ў Эўропе | |
Дзяржавы-ўдзельніцы Дзяржавы-супольніцы | |
Абрэвіятура | АБСЭ |
---|---|
Папярэднік | Нарада аб бясьпецы й супрацы ў Эўропе |
Дата ўтварэньня | 18 сакавіка 1991 (33 гады таму) |
Тып | міжурадавая |
Юрыдычны статус | міжнародная арганізацыя |
Штаб-кватэра | Вена, Аўстрыя |
Сяброўства | 56 дзяржаваў Паўночнага паўшар’я |
Афіцыйныя мовы | ангельская, гішпанская, італьянская, нямецкая, расейская, француская |
Старшыня | Івіца Дачыч |
Генэральны сакратар | Ламберта Заньер |
Дырэктар БДІПЧ | Міхаэль Георг Лінк |
Прадстаўнік па пытаньнях свабоды СМІ | Дуня Міятавіч |
Кіроўны орган | Нарада |
Бюджэт | 156,4 млн эўра (2008) |
Колькасьць супрацоўнікаў | 3266 (2008)[1] |
Сайт | www.osce.org |
Колішняя назва | Нарада аб бясьпецы й супрацы ў Эўропе |
Закрыць