Апошняя міля
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Апошняя міля» — тэлекамунікацыйны канал, які непасрэдна зьвязвае кліента і правайдэра. Больш за ўсё тэрмін ужываецца ў тэлекамунікацыйнай сфэры (Інтэрнэт, тэлевізійныя кабэльныя сеткі і г. д.). На самой справе, адлегласьць гэтага каналу не абавязкова роўная мілі, асабліва ў аддаленай мясцовасьці (вёскі). Часам сустракаецца выраз апошні кілямэтар, але ён ня гэтак распаўсюджаны, як апошняя міля.
Вырашэньне праблемы «апошняй мілі» зьяўляецца адной з галоўнай задач апэратараў сувязі, для гэтага выкарыстоўваюцца болей сучасныя і эфэктыўныя тэхналёгіі. Адным з выйсьцяў, замест пракладваньня дарагіх і фізычна складаных у стварэньні дротавых сетак, зьяўляецца выкарыстаньне бяздротавых сетак (WiMAX), ці празь лініі электраперадач (BPL).