![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/66/NAMA_Machine_d%2527Anticyth%25C3%25A8re_1.jpg/640px-NAMA_Machine_d%2527Anticyth%25C3%25A8re_1.jpg&w=640&q=50)
Антыкітэрскі мэханізм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Антыкітэ́рскі мэхані́зм (па-грэцку: Μηχανισμός των Αντικυθήρων) — мэханічная прылада, выяўленая ў 1902 року на затанулым старажытным судне непадалёк ад грэцкага вострава Антыкітэра (па-грэцку: Αντικύθηρα). Датаваная прыблізна 100 рокам да н. э. (магчыма, да 150 да н. э.) Захоўваецца ў Нацыянальным археалягічным музэі ў Атэнах.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/66/NAMA_Machine_d%27Anticyth%C3%A8re_1.jpg/640px-NAMA_Machine_d%27Anticyth%C3%A8re_1.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e8/Antikythera_mechanism.svg/320px-Antikythera_mechanism.svg.png)
Мэханізм утрымліваў вялікую колькасьць бронзавых шасьцерняў у драўляным корпусе, на якім былі разьмешчаны цыферблаты са стрэлкамі і, паводле рэканструкцыі, выкарыстоўваўся для разьліку руху нябесных целаў. Іншыя прылады падобнай складанасьці невядомыя ў эліністычнай культуры. У ім выкарыстоўваецца дыфэрэнцыяльная перадача, якая, як раней лічылася, вынайдзена не раней за XVI стагодзьдзе, а ўзровень мініятурызацыі і складанасьць супастаўныя з мэханічнымі гадзіньнікамі XVIII стагодзьдзя. Арыентыровачныя памеры мэханізму ў зборы 33×18×10 см.