Антун Шолян
From Wikipedia, the free encyclopedia
Антун Шолян (па-харвацку: Antun Šoljan) (1 сьнежня 1932 — 12 ліпеня 1993) — харвацкі літаратар.
Нарадзіўся ў Белградзе, вывучаў англістыку і германістыку ў Загрэбе. Празаік, паэт, драматург, рэдактар, перакладнік зь нямецкай, ангельскай і расейскай моваў. У літаратуры з 1940-х гадоў. У 1950-х удзельнічае ў заснаваньні літаратурных часопісаў «Međutim», «Krugovi» і «Književnik». Уклаў шэраг анталёгій, пісаў эсэ, фэльетоны.