Антуан Вато
From Wikipedia, the free encyclopedia
Антуан Вато (па-француску: Jean-Antoine Watteau; 10 кастрычніка 1684 — 18 ліпеня 1721) — знакаміты францускі мастак, прадстаўнік стылю ракако.
Антуан Вато | |
Партрэт Вато работы Разальбы Кар’еры, 1721 | |
Імя пры нараджэньні | Жан-Антуан Вато |
---|---|
Дата нараджэньня | 10 кастрычніка 1684(1684-10-10)[1][2][3][…] |
Месца нараджэньня | Валянсьен, француская Фляндрыя |
Дата сьмерці | 18 ліпеня 1721(1721-07-18)[1][2][3][…] (36 гадоў) |
Месца сьмерці | Нажан-сюр-Марн, бліз Парыжу |
Прычына сьмерці | сухоты |
Адукацыя | у мастакоў Жака-Альбэра Герэна, Клода Жыло, Клода Адрана |
Занятак | жывапіс, архітэктура |
Навуковая сфэра | малярства |
Жанры | галантная сцэна[d][4] |
Плынь | ракако |
Працы | Паломніцтва на выспу Кіфэра, 1717. Люўр; Шыльда крамы Жэрсэна, 1720/21. Палац Шарлотэнбург, Бэрлін |
Пад уплывам | Пітэр Паўль Рубэнс і Клод Жыло[d] |
Узнагароды | |
Займаўся дэкорам інтэр’ераў, жывапісам, малюнкам, графікай. Першыя работы былі напісаны пад уплывам творчасьці Рубэнса. Майстар узбагаціў выяўленчае мастацтва цудоўнымі выявамі «пёкных сьвятаў» (fêtes galantes), цішыні бязьдзейнасьці, якая пануе на яго палотнах. Творы Вато — увасабленьне настрою, пачуцьцяў. Гэта й нявыказаны сум, які адпавядае агульнай танальнасьці таго часу. Героі яго палотнаў нішто не ўспрымаюць сур’ёзна: ні глыбокія пакуты, ні ціхамірную радасьць, дзе жаданьні-летуценьні адыгрываюцца, як сумная камэдыя асабістага лёсу. Яны ўсьміхаюцца, але ніколі не сьмяюцца.
Вобразы створаныя рукой мастака знайшлі сваё ўвасабленьне ў далейшым разьвіцьці жывапісу стылю ракако й рамантычных напрамкаў стылю клясыцызм.