Генэральны пракурор Рэспублікі Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
Андрэ́й Іванавіч Швед (нар. 21 красавіка 1973 г., БССР, Лельчыцкі раён, Гомельскае вобласьці) — генэральны пракурор Беларусі з 9 верасьня 2020 году[1].
Андрэй Швед | |
7-ы Генэральны пракурор Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
9 верасьня 2020 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Раман Галоўчанка |
Папярэднік: | Аляксандар Канюк |
Старшыня Камітэту судовых экспэртызаў | |
2013 — 9 верасьня 2020 | |
Першы намесьнік Старшыні Сьледчага камітэта Рэспублікі Беларусь | |
2012 — 2013 | |
Намесьнік ген.пракурора Беларусі | |
2010 — 2012 | |
Начальнік юрыдычнае ўправы (экспэртна-прававога аддзелу) Рады Бяспекі Беларусі | |
2006 — 2010 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
21 красавіка 1973 (51 год) в. Глушкавічы, Лельчыцкім раёне, Гомельскае вобласьці, БССР, СССР |
Дзеці: | Кірыла Швед |
Бацька: | Іван Швед |
Маці: | Зінаіда Швед |
Адукацыя: | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Узнагароды: |
Андрэ́й Іванавіч Швед[2] нарадзіўся 21 красавіка 1973 года ў БССР, Лельчыцкім раёне, Гомельскае вобласьці. Скончыў Юрыдычны факультэт БДУ (1996). З 1996 па 2006 гадах праходзіў службу ва ўрадах пракуратуры. Займаў пасады стажора, памочніка пракурата раёна, пракурата аддзела пракуратуры горада Менск, а 1998—2006 кіраўнік розных структурных падразьдзяленьняў Генэральнае пракуратуры Беларусі. З 2006 па 2010 год рабіў начальнікам юрыдычнае ўправы (экспэртна-прававога аддзелу) Дзяржаўнага сакратарыята Рады Бяспекі Рэспублікі Беларусь. У 2010-2011 — намесьнік генэральнага пракурора. З 2012 па 2013 гадах рабіў на пасадзе першы намесьнік Старшыні Сьледчага камітэта Рэспублікі Беларусь. З 2013 па 2020 год рабіў на пасадзе Старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз Рэспублікі Беларусь.
Ад 2013 году быў першым кіраўніком Камітэта судовых экспэртызаў.
Быў кіраўніком апэратыўнай сьледчай групы па расьсьледаваньні тэракту ў мэтро 2011 году.
Указам Прэзыдэнта А. Г. Лукашэнкам прызначаны генэральным пракурорам Беларусі[3]. Яму прысвоены клясны чын дзяржаўнага радніка юстыцыі 2-ое клясы.
У 2011 годзе, пасьля правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2010 года, якія Эўрапейскім Зьвязам былі прызнаныя недэмакратычнымі, а таксама сілавога здушэньня Плошчы 2010, быў уключаны ў чорны сьпіс Эўразьвязу[4][5]. У 2012 годзе Рада Эўрапейскага Зьвязу прызнала Швэда адказным за ініцыяваньне ў 2011 годзе па запыце КДБ расьсьледаваньня справы Алеся Бяляцкага, кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна», які абараняў і аказваў дапамогу тым, хто пацярпеў ад рэпрэсіяў у сувязі з выбарамі 19 сьнежня 2010 году й рэпрэсіяў супраць грамадзянскае супольнасьці й дэмакратычнае апазыцыі ў Беларусі(be)[6].
17 сьнежня 2020 году быў зноўку дададзены ў чорны сьпіс Эўразьвязу[7][8]. Пры абгрунтаваньні ўвядзеньня санкцыяў адзначалася, што Швэд як генэральны пракурор Беларусі адказны рэпрэсіі супраць грамадзянскае супольнасьці й дэмакратычнае апазыцыі(be), у прыватнасці, за шматлікія крымінальныя справы супраць мірнае дэманстрантаў, лідэраў апазыцыі й журналістаў ды публічныя заявы з пагрозамі ўдзельнікам «несанкцыянаваных акцыяў»[7]. З-за гэтага жа Швэда ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[9], Канада[10], Швайцарыя[11][12]. 26 студзеня 2021 году да сьнежаньскага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[13].
Таксама Швэд знаходзіцца ў сьпісе спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[14].
8 сакавіка 2022 году Японія таксама ўвяла супраць яго персанальныя санкцыі. Украіна далучылася да санкцыяў у кастрычніку таго ж году[15].
А. Швед — доктар юрыдычных навук, дацэнт.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.