From Wikipedia, the free encyclopedia
Андрэ́й Неміро́віч гербу Ястрабец[2] (1462—1541) — гетман польны літоўскі ад 1535, ваявода кіеўскі ад 1514.
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1462 |
Памёр | не раней за 15 сакавіка 1540 і не пазьней за 16 жніўня 1540[1] |
Род | Неміровічы |
Бацькі | Якуб Андрэевіч Неміровіч[d] |
У 1508—1509 гадах быў прыдворным. У 1509 г. узгадваецца ў дакумэнтах як мазырскі намесьнік і займаў гэтую пасаду прынамсі да 1511 году. У 1511 г. ён зьмяніў Цімафея Капусту на пасадзе намесьніка ў Чаркасах (прабыў прынамсі да 1512 г.), з 1514 г. прызначаны Юрыем Радзівілам на кіеўскага ваяводу. Як кіеўскі ваявода, ён засяродзіў сваю дзейнасьць на адносінах з Крымскім ханствам і абароне Кіеўскага ваяводзтва ад татараў. У 1522 г. займаў пасаду намесьніка Сьвіслацкага, заставаўся ім прынамсі да 1529 году[3].
Разам з гетманам вялікім літоўскім Канстантынам Астроскім і старостам чаркаскім Яўстахам Дашкевічам 27 студзеня 1527 году здабыў вялікую перамогу над татарамі ў бітве пад Альшаніцай, дзе палегла каля 24 тысячаў татараў і было вызвалена 80 тысячаў ясыру.
Падчас маскоўска-літоўскай вайны 1534—1537 г. ён камандаваў 20 000 войскам, спрабуючы вызваліць Ноўгарад-Северскі.
Пад яго камандаваньнем войска спрабавала захапіць крэпасьць. Аднак з-за памылкі войскі трапілі пад агонь уласнай артылерыі. Контратака абаронцаў крэпасьці прывяла да зьнішчэньня большасьці літоўскіх сілаў. Сам Неміровіч сышоў з паразай.
Вясной 1535 г. быў прызначаны літоўскім польным гетманам.
У 1537 годзе ў замку ў Кіеве Андрэй Неміровіч прыняў Станіслава Станіслававіча Давойну, пазьнейшага ваяводу Полацкага, якога ён зрабіў сваім спадчыньнікам. Падчас маскоўска-літоўскай вайны 1558—1570 пасьля захопу крэпасьці ў Полацку ў 1563 годзе Станіслаў Давойна трапіў разам з сваяком Андрэя Неміровіча — Міколаем Няміровічам-Шчытом на шмат гадоў у палон да Івана Жахлівага.
Сын Якуба Неміровіча і Сьвятаславы (удава Андрэя Даўгерда, сына віленскага ваяводы Яна Даўгерда). Унук Андрэя (Андрушкі) Неміровіча, праўнук Яна Няміры з Уселюбу.
Андрэй Неміровіч быў двойчы жанаты:
У літаратуры Андрэю Неміровічу часам прыпісваюць герб Гоздава замест Ястрабца, блытаюць літоўскі род Неміровічаў (а таксама яго галіну: Неміровічаў-Шчытаў) з гербам Ястрабец з родам Неміраў гербу Гоздава з Падляшша. Таксама няправільна адзначана, што ён быў сынам Якуба Янавіча Неміровіча, берасьцейскага старосты, замест Якуба Андрэевіча Неміровіча[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.