From Wikipedia, the free encyclopedia
Андрыс Бэрзіньш (па-латыску: Andris Berzins; нарадзіўся 10 сьнежня 1944 году, Нітаўрэ) — латвійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Прэзыдэнт Латвіі (2011—2015). Прадпрымальнік. Мільянэр.
Андрыс Бэрзіньш | |
па-латыску: Andris Bērziņš | |
8-ы прэзыдэнт Латвіі | |
---|---|
8 ліпеня 2011 — 8 ліпеня 2015 | |
Папярэднік: | Валдзіс Затлэрс |
Наступнік: | Раймандс Вэёніс |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
10 сьнежня 1944 (79 гадоў) Нітаўрэ, Нітаўрская воласьць, Рыскі павет, Латвійская ССР, СССР |
Партыя: |
КПСС Саюз зялёных і хрысьціянаў |
Сужэнец: | Дацэ Сэйсума[d] |
Адукацыя: |
Рыскі тэхнічны інстытут Латыскі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Узнагароды: | |
У 1958 годзе — скончыў Нітаўрскую сярэднюю школу. У 1971 годзе — скончыў Рыскі політэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці «радыёінжынэр». У 1988 годзе — скончыў Латвійскі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «плянаваньне прамысловасьці».
З 1970 году — інжынэр, пасьля — дырэктар прадпрыемства «Электрон». Быў у КПСС[1].
З 1988 году — намесьнік Міністра побытавых паслугаў Латвійскае ССР. Узначальваў Раду народных дэпутатаў і выканаўчы камітэт Вальміерскага раёну. У 1990 годзе быў абраны ў Вярхоўную раду Латвіі, працаваў у фракцыі Народнага фронту Латвіі. 4 траўня 1990 году галасаваў за аднаўленьне незалежнасьці.
У 1993 годзе ўзначаліў фонд прыватызацыі пры Банку Латвіі. У 1993—2004 гадах — прэзыдэнт АТ Latvijas Unibanka. Са сьнежня 2006 году па красавік 2009 году — старшыня рады Latvenergo. У 2006—2010 гадах на грамадзкіх пачатках працаваў прэзыдэнтам Гандлёва-прамысловае палаты.
Працаваў дараднікам прэзыдэнта Skandinaviska Enskilda Bank, AS Unibanka[2]
Пасьля сыходу на пэнсію Бэрзіньш вярнуўся ў актыўную палітыку. У 2005 годзе ён стаў кандыдатам у дэпутаты думы Рыгі ад Саюзу зялёных і сялянаў (СЗС)[3]. З 2 лістапада 2010 году — дэпутат Сойму Латвіі 10-га скліканьня і сябра фракцыі СЗС. З 4 лістапада 2010 году — чалец, а з 8 лістапада — старшыня камітэта па эканамічнай, сельскагаспадарчай, экаляґічнай і рэґіянальнай палітыцы Сойму. З 4 лістапада 2010 году — чалец Камісіі па запытах Сойму. З 17 сакавіка 2011 году па 25 траўня 2011 году — чалец Парлямэнцкай камісіі па расьсьледаваньні ў сувязі зь меркаванаю незаконнаю дзейнасьцю па паглынаньні і рэструктурызацыі АТ Parex Bank.
2 чэрвеня 2011 году ўдзельнічаў у прэзыдэнцкіх выбарах і атрымаў у другім туры перамогу, набраўшы 53 дэпутацкія галасы супраць 43, пададзеных за Затлэрса[4]. Афіцыйна ўступіў на пасаду 8 ліпеня 2011 году[5][6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.