![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/44/Amharapeople.png/640px-Amharapeople.png&w=640&q=50)
Амхара
From Wikipedia, the free encyclopedia
Амха́ра, амхарцы, амара (саманазва: па-амхарску: አማራ) — народ у Этыёпіі. Жывуць пераважна ў цэнтральнай, паўночнай і ўсходняй частцы Эфіопіі. Адносяцца да эфіопскай пераходнай расы. Амхарская мова паўднёвай падгрупы сэміцкай групы афразійскай сям'і. Пісьменнасць на аснове ўласных знакаў. Вернікі: хрысьціяне-монафізіты, ёсьць каталікі, пратэстанты, мусульмане-суніты. Агульная колькасьць - 27 696 тыс. (2014 г.)[1]
Амхара | |
па-амхарску: አማራ | |
![]() | |
Агульная колькасьць | 27 мільёнаў |
---|---|
Рэгіёны пражываньня | |
Мовы | амхарская |
Рэлігіі | хрысьціянства |
Блізкія этнасы | арабы, асырыйцы, самарыцяне |
Традыцыйны занятак — пашаннае ірагацыйнае земляробства (збожжа). Разьвіта жывёлагадоўля (буйны і дробны рагаты скот, аслы, мулы), птушкагадоўля (куры), пчалярства, рамёствы (кавальства, ювелірнае, ганчарства, ткацтва).
Традыцыйнае мужчынскае і жаночае адзеньне — нагавіцы, тунікападобная кашуля з поясам і плашча-шама, упрыгожаныя вышыванкай.