![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/be-x-old/thumb/6/6d/Olympique_lyonnais.png/640px-Olympique_lyonnais.png&w=640&q=50)
Алімпік Ліён
францускі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Алімпік» (па-француску: Olympique) — францускі футбольны клюб з гораду Ліён. Заснаваны ў 1899 годзе. Сяміразовы чэмпіён Францыі, пяціразовы ўладальнік Кубка Францыі, што робіць яго адным з самых пасьпяховых клюбаў Францыі. З чэрвеня 1987 году прэзыдэнтам клюбу зьяўляецца Жан-Мішэль Аляс. З 1989 году клюб выступае ў францускай Лізе 1. Свае хатнія гульні «Алімпік» праводзіць на «Парк Алімпік Ліянэ», а трэніруецца каманда ў цэнтры «Таля Валёж» у Ліёне.
Алімпік Ліён | |||||
![]() | |||||
Поўная назва | Olympique Lyonnais | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1899 | ||||
Горад | Ліён, Францыя | ||||
Стадыён |
Парк Алімпік Ліянэ Умяшчальнасьць: 59 186 | ||||
Прэзыдэнт | Жан-Мішэль Аля[d][1] і Джон Тэкстар[d][2] | ||||
Кіраўнік | OL Groupe[d] | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Ліга 1 | ||||
· 2023—2024 | 6 месца | ||||
| |||||
![]() ol.fr (фр.) (анг.) (кіт.) |
Клюб дасягнуў свайго піку ў 2000-х гадох і ў пэрыяд паміж 2002 і 2008 гадамі, калі сем разоў запар станавіўся чэмпіёнам краіны, што зьяўляецца рэкордам для Францыі. Жаночая каманда «Ліёну» перамагала ў чэмпіянаце краіны 9 разоў. У 2007 годзе й мужчынская й жаночая каманда перамаглі ў чэмпіянаце Францыі, што таксама было ўпершыню ў гісторыі францускага футболу. У сэзоне 2010—2011 гадоў жаночая каманда перамагла Лігу чэмпіёнаў сярод жанчынаў.
«Ліён» зьяўляецца адным з самых папулярных клюбаў у Францыі. Каля 11% насельніцтва краіны падтрымліваюць клюб. «Ліён» падзяляе другое месца па гэтаму ліку з «Пары Сэн-Жэрмэн» і саступае толькі клюбу «Алімпік Марсэль»[3]. «Ліён» ёсьць самым заможным клюбам краіне, сфармаваўшы штогадовы прыбытак у памеры €139,6 млн у сэзоне 2008—2009 гадоў[4].
На міжнародным узроўні «Ліён» рэгулярна ўдзельнічае ў самым прэстыжным клюбным турніры Эўропы — Лізе чэмпіёнаў. «Ліён» зьяўляўся чальцом арганізацыі эўрапейскіх футбольных клюбаў G-14 да моманту ейнага роспуску ў 2008 годзе. Пасьля гэтага клюб стаў адным з заснавальнікаў Асацыяцыі эўрапейскіх клюбаў. Клюб мае мянушку «дзеці» (франц. Les Gones у перакладзе з рэгіянальнага ліёнскага дыялекту).