From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандар Цаўня (па-латыску: Aleksandrs Cauņa; нарадзіўся 19 студзеня 1988 году, Дзьвінск, Латвійская ССР) — латвійскі футбаліст, паўабаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Латвіі.
Аляксандар Цаўня | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 19 студзеня 1988[1][2][3] (36 гадоў) | |
Рост | 176 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2011 2006 2009 2011 2011—2017 2017—2018 |
Сконта → Алімп (арэнда) → Ўотфард (арэнда) → ЦСКА Масква (арэнда) ЦСКА Масква Рыская футбольная школа |
79 (16) 10 (2) 5 (1) 4 (0) 57 (3) 2 (0) |
Зборныя | ||
2007—2015 | Латвія | 45 (12) |
Аляксандар Цаўня зьяўляецца выхаванцам футбольных школаў «ДЮСШ Дзьвінск»[4] і «Сконта». За моладзевы склад апошніх ён выступаў да канца 2005 году. У студзені 2006 году ён далучыўся да каманды першага латыскага дывізіёну «Алімп». У траўні таго ж году вярнуўся ў «Сконта», за які правёў 10 матчаў і забіў два галы ў другой палове чэмпіянату краіны. Ужо ў наступным сэзоне Цаўня стаў гульцом асноўнага складу клюбу. У студзені 2009 году Аляксандар быў арандаваны ангельскім клюбам «Ўотфард», які выступаў у чэмпіянаце футбольнай лігі. Па заканчэньні арэнды футбаліст вярнуўся ў «Сконта». Летам 2010 году футбаліст знаходзіўся на праглядзе ў ангельскім клюбе «Блэкпул»[5], аднак «прыморцам» ён не падышоў.
У студзені 2011 году Цаўня правёў перадсэзонны збор з маскоўскім ЦСКА, паводле выніках якога быў арандаваны на паўгоду з правам выкупу[6]. Дэбют у ЦСКА адбыўся 17 лютага 2011 году ў матчы Лігі Эўропы супраць грэцкага клюбу ПАОК. 27 чэрвеня Аляксандар падпісаў афіцыйны кантракт з ЦСКА тэрмінам на пяць гадоў.
У нацыянальную зборную Латвіі Цаўня ўпершыню быў выкліканы ў 2007 годзе. Дэбют адбыўся ў 2008 годзе.
«Сконта»:
ЦСКА:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.