From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандар Павал Сапега (8 верасьня 1672 — 4 студзеня 1734, Вільня) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік вялікі літоўскі (1692), маршалак надворны літоўскі (1692—1698) і вялікі літоўскі (1698—1703, 1705—1708 і з 1713)[5].
Аляксандар Павал Сапега | |
Герб Ліс | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 8 верасьня 1672[1][2][3] |
Памёр | 4 студзеня 1734[1][3][4] (61 год) |
Пахаваны | |
Род | Сапегі |
Бацькі | Казімер Ян Сапега Крыстына з Глябовічаў |
Жонка | Марыя Крыстына дэ Бецюн |
Дзеці | Людвіка Марыя, Казімер Лявон, Юзэф Станіслаў, Міхал Антоні, Марыя |
Дзейнасьць | рэгулярныя клерыкі |
З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу Ліс, сын Казімера Яна, ваяводы віленскага, і Крыстыны з Глябовічаў. Меў братоў Юрыя Станіслава, ваяводу амсьціслаўскага, і Міхала Францішка, генэрал-лейтэнанта і канюшага вялікага літоўскага.
Навучаўся ў езуіцкім калегіюме ў Брунсбэргу (Браневе), у 1685—1689 гадох працягваў адукацыю ў Парыжы.
У 1692 годзе браў удзел у малдоўскай выправе Яна Сабескага, па чым атрымаў урады чашніка вялікага і маршалка надворнага літоўскага. Па абраньні на сталец Аўгуста Моцнага атрымаў ад яго ўрад маршалка вялікага літоўскага.
Браў удзел у Алькеніцкай бітве 1700 году, у часе Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) стаў на бок швэдаў, караля і вялікага князя Станіслава Ляшчынскага, які таксама даў яму ўрад маршалка вялікага літоўскага (1705—1708). У 1709 годзе абіраўся маршалкам Галоўнага Трыбуналу. Па аднаўленьні ўлады Аўгуста Моцнага перайшоў у палітычную апазыцыю.
У 1691 годзе ажаніўся з Марыяй Крыстынай (1677—1721), дачкой маркіза Францішка Гастона дэ Бецюн (1638—1692), францускага амбасадара ў Рэчы Паспалітай, і Людвікі Марыі д’Арк (1638—1728), пляменьніцы каралевы і вялікай княгіні Марыі Казімеры Сабескай, удавой маршалка вялікага літоўскага Станіслава Казімера Радзівіла (1648—1690). У шлюбе нарадзіліся дзеці:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.