From Wikipedia, the free encyclopedia
Альфо́нса VIII Касты́льскі (па-гішпанску: Alfonso VIII de Castilla) ці Альфонса VIII Высакародны (па-гішпанску: Alfonso VIII el Noble; 11 лістапада 1155, Сорыя — 6 кастрычніка 1214, Гут’ерэ-Муньяс) — кароль Кастыліі з 1158 году, адзіны сын Санча III Кастыльскага і Блянкі Наварскай.
Альфонса VIII Кастыльскі Альфонса VIII Высакародны | |
кароль Кастыліі | |
---|---|
1158 — 1214 | |
Папярэднік | Санча III Кастыльскі |
Наступнік | Генрых I |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 11 лістапада 1155, Сорыя |
Памёр | 6 кастрычніка 1214, Гут’ерэ-Муньяс |
Нашчадкі | Генрых I |
Дынастыя | Бургунская дынастыя |
Жонка | Элеанора Ангельская |
Бацька | Санча III Кастыльскі |
Маці | Блянка Наварская |
Нарадзіўся ў горадзе Сорыя тагачаснага каралеўства Леон (зараз Кастылія і Леон). Вялікую частку свайго валадараньня правёў у барацьбе з рознымі гішпанскімі дзяржавамі. Імкнуўся прыцягнуць на свой бок Ангельшчыну, Францыю і Сьвятую Рымскую імпэрыю, але супраць яго склалі саюз усе гаспадары Пірэнэйскага паўвострава, і яго выратаваў ад поўнай паразы толькі інтэрдыкт, накладзены Папам на Леон і Партугалію. У канцы валадараньня яму атрымалася заключыць саюз зь іншымі васпанамі Гішпаніі і нанесьці мусульманам паразу пры Талёсе, якая канчаткова зламала іх магутнасьць у 1212 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.