мястэчка ў Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Альмецьеўск (па-расейску: Альметьевск, па-татарску: Әлмәт) — горад (ад 3 лістапада 1953) у Расеі. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы Рэспублікі Татарстан, на адлегласьці 265 км ад Казані. Разьмешчаны на левым беразе ракі Зай (прыток Камы)[1]. Зьяўляецца цэнтрам Альмецьеўскага раёну. Утварае гарадзкое паселішча горад Альмецьеўск. Самы вялікі горад у поліцэнтрычнай Альмецьеўска-Бугульмінска-Ленінагорскай аглямэрацыі і цэнтар тэрытарыяльна-вытворчага комплексу Паўднёва-ўсходняй эканамічнай зоны рэспублікі. За 13 км ад гораду разьмешчаная чыгуначная станцыя Альмецьеўская Куйбышаўскай чыгункі. Горад зьяўляецца пачатковым пунктам нафтапровада «Дружба». Колькасьць насельніцтва 141 675 чалавек (ацэнка 2006 году)[2]. Чацьверты паводле колькасьці насельніцтва і значэньня горад Татарстану.
Альмецьеўск | |||||
рас. Альметьевск | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | пачатак XVIII стагодзьдзя | ||||
Горад з: | 1953 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Татарстан | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 110 м н. у. м. | ||||
Этнічны склад: | татары (50%), расейцы (40%), чувашы (2,5%) | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 8553 | ||||
Паштовы індэкс: | 423450–423465 | ||||
Нумарны знак: | 16, 116 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°54′0″ пн. ш. 52°18′0″ у. д. | ||||
Альмецьеўск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://almetyevsk.tatar.ru/ |
Дакладная дата заснаваньня вёскі Альмецьева не захавалася. Аднак ўэраг ускосных сьведчаньняў дазваляе меркаваць, што гэтая падзея адбылася на мяжы 1720-х — 1730-х. У 1840 годзе пад час апытаньня жыхары Альмецьеўска паведамілі ўладам, што іх паселішча было заснавана за 121 гадоў да гэтага, што значыць у 1719 годзе. У 1831 загадам Арэнбурскага ваеннага губэрнатара ў вёсцы Альмецьеўск стаў праводзіцца кірмаш па продажы зерня. У 1867 годзе Альмецьеўск — цэнтар воласьці, у склад якой уваходзілі 6 вёсак. Ад 1920 году ў складзе Бугульмінскага раёну Татарскай АССР. 10 жніўня 1930 году Альмецьеўск зрабіўся цэнтрам раёну[1]. Пад час Другой сусьветнай вайны ў Альмецьеўскім раёне выяўлена радовічша нафты, таму каля паселішча быў пабудаваны рабочы пасёлак. 3 лістапада 1953 году Загадам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету РСФСР пасёлак ператвораны ў горад.
Клімат Альмецьеўску такі ж самы, як і ў Паволжы і ўсёй сярэдняй паласе Расеі. Лета дастаткова цёплае, у асобныя гады даволі сьпякотнае, зіма ўмерана халодная. Сярэдняя тэмпэратура студзеня — каля −10 °C, ліпеня — каля 20 °C.
Сярэдняя колькасьць ападкаў за год — каля 500 мм.
Як і большасьць іншых гарадоў і вёсак паўднёвага ўсходу рэспублікі, горад Альмецьеўск моцна залежыць ад нафтавай прамысловасьці Татарстану. У горадзе разьмечшаная штаб-кватэра нафтаперапрацоўчай кампані АТАТ Tatneft, ад якой горад атрымлівае большасьць бюджэтных даходаў. Акрамя галаўнога офісу ў горадзе разьмешчаныя некалькі структурных падразьдзяленьняў Tatneft.
У горадзе ёсьць аўтавакзал. У Альмецьеўску ходзяць тралейбусы па 4 маршрутах і каля 20 маршрутраў аўтобусаў. Працуюць таксама маршрутныя таксі і звычайныя таксі. Бліжэйшы аэрапорт знаходзіцца ў горадзе Бугульма.
У горадзе працуюць краязнаўчы музэй, карцінная галерэя, палац культуры «Нефтьче», Альмецьеўскі татарскі дзяржаўны драматычны тэатар. Два кінатэатры. У горадзе разьмешчаныя некалькі тэлекампаній. Адзінае цалкам мясцовае «Жаданае радыё».
Саборная мячэт пабудаваная ў 1990—1999 гадах. Другая Саборная мячэт пабудаваная ў 1872—1877 гадах. У горадзе ёсьць мусульманскі рэлігійны цэнтар імя Рызы Фахрэтдына, пры якім працуе новая мячэт. З хрысьціянскіх храмаў — Храм іконы Казанскай Маткі Боскай і Храм Божага Нараджэньня ў гонар воінаў, якія загінулі (асьвенчаны ў 2000 годзе).
У горадзе створаная хакейная каманда «Нафтавік», якая ў 1998 і 2000 гадах перамагала ў найвышэйшай лізе чэмпіянату Расеі. Футбольны клюб «Нафтаград». Ад 2002 году выступае спартовая каманда па рэгбі «ALDAN», якая да 2009 году мела назву «Слава». У горадзе разьмешчаныя палац спорту «Юбілейны», дом каратэ, тэніс-сіці.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.