Альбасэтэ (па-гішпанску: Albacete) — горад на паўднёвым усходзе Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Кастылія-Ля-Манча, за 127 кілямэтраў ад Мадрыду. Насельніцтва гораду складае 172 472 чалавек, паводле ацэнак за 2012 год, зьяўляючыся, такім чынам, самым населеным горадам у аўтаномнай супольнасьці, хоць ейнай сталіцай зьяўляецца Таледа.
Альбасэтэ | |||||
гішп. Albacete | |||||
| |||||
Краіна: | Гішпанія | ||||
Аўтаномная супольнасьць: | Кастылія-Ля-Манча | ||||
Правінцыя: | Альбасэтэ | ||||
Плошча: | 1141,41 км² | ||||
Вышыня: | 686 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2012) | |||||
колькасьць: | 172 472 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 151,1 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 967 | ||||
Паштовы індэкс: | 02001–02009, 02512, 02071, 02099, 02140, 02155, 02328, 02511 | ||||
Нумарны знак: | AB | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 38°59′44″ пн. ш. 1°51′21″ з. д. | ||||
Альбасэтэ | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.albacete.com/ |
Гісторыя
Паходжаньне гораду зьяўляюцца нявызначаным, хоць першыя некалькі пацьверджаньняў ягонага існаваньня, знойдзеныя падчас маўрытанскага панаваньня ў гэтым рэгіёне. Самая першая згадка аб месцы адносіцца да 1269 году, калі Альбасэтэ быў толькі невялікай вёскай. У 1241 годзе горад быў захоплены хрысьціянскім войскам і знаходзіўся пад валадарствам Аляркона.
Каля першай чвэрці XIV стагодзьдзя вёска стала разьвівацца й ейнае насельніцтва павялічвацца. У 1375 годзе Альбасэтэ стаў мястэчкам, а праз стагодзьдзе, у 1476 годзе, каталіцкія манархі дазволілі Альбасэтэ раз на тыдзень ладзіць кірмаш.
У час паўстаньня камунэрас (1520—1522), пасьля першапачатковага пратэсту, Альбасэтэ падтрымаў новага імпэратара Карла V, а ў 1526 годзе горад быў дараваны як фэадальнае ўладаньне ягонай жонцы, імпэратарцы Ізабэле Партугальскай. На працягу гэтага пэрыяду ў горадзе пачалося будаўніцтва царквы Сан-Хуан Баўтыста, якая пазьней сталася саборам.
Эканоміка
Авіяцыйная прамысловасьць зьяўляецца адной з асноўных сэктараў эканомікі — горад зьяўляецца годам для кампаніяў Albacete Air і лягістычнага парку, дзе месьцяцца іншыя буйныя кампаніі, у горадзе таксама знаходзіцца цэнтар падрыхтоўкі лётчыкаў НАТО[1].
Гарады-сябры
- Ніт-Порт-Толбат, Вялікабрытанія
- Удынэ, Італія
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.